Архіепіскапскі палац (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Харальная сінагога (Магілёў))
Палац
Магілёўскі архіепіскапскі палац
Галоўны фасад палаца. 2019
Галоўны фасад палаца. 2019
53°53′49,67″ пн. ш. 30°20′11,67″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
Дата пабудовы 1780-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архіепіскапскі палац — палац у Магілёве, размешчаны па адрасе Ленінская вуліца, 25. Помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца ў XVIII стагоддзі. Архіепіскапскі палац справа. Малюнак Мікалая Львова

Пабудаваны ў 1780-я гады з цэглы. З’яўляўся рэзідэнцыяй каталіцкага архіепіскапа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча (да 1827 г.).

Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч

Харальная сінагога[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пажару плошча будынка скарацілася, у другой палове XIX стагоддзя яго купіў мясцовы яўрэйскі купец Барух Цукерман, які перабудаваў руіны былога палаца архібіскупа ў цэнтральную харальную сінагогу (таксама вядомая як сінагога Цукермана). Сінагога была адкрыта ў 1900 годзе, функцыянавала як штаб-кватэра рабіна горада.

Харальная сінагога ў час Другой сусветнай вайны

Яўрэйская энцыклапедыя Бракгаўза і Ефрона паведамляла, што ў горадзе станам на 1911 год існуюць трыццаць восем сінагог і малельняў, з якіх трынаццаць належаць хасідам. У 1925 годзе зачынена, з 1929 года тут размяшчаўся кінатэатр, а пазней прафсаюзы.

Цяпер у будынку размешчана спецыяльная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 6. Помнік рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Чарцёж палаца. 1830

Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невялікімі бакавымі крыламі, накрыты вальмавым дахам, размешчаны на адной восі з Станіславаўскім касцёлам. Галоўныя фасад арыентаваны ў бок Дняпра, тарцовы фасад — на вул. Ветраную (сучасная Ленінская, 25). Перад будынкам спачатку быў вялікі парадны двор, з боку дваровага фасада знаходзіліся сад і карпусы духоўнай кансісторыі (не захаваліся)[1].

Галоўны фасад вылучаны 3 плоскімі рызалітамі. Цэнтральны завершаны прамавугольным атыкам, бакавыя — 3-вугольнымі франтонамі. Паверхі вылучаны развітымі гарызантальнымі цягамі, першы паверх аздоблены рустам, другі — пілястрамі. Прамавугольныя аконныя праёмы з разнастайным абрамленнем. У бакавых рызалітах аконныя праёмы другога паверха — лучковыя. Па першым паверсе знаходзіліся службовыя і гаспадарчыя памяшканні, на другім — пакоі архіепіскапа; у заходнім крыле — палацавая капліца, якая па вышыні займала абодва паверхі. Унутраная планіроўка анфіладная, зменена. Цэнтральны вестыбюль з трохмаршавай лесвіцай[1].

Зноскі

  1. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]