Харвацкі гістарычны музей
Харвацкі гістарычны музей | |
---|---|
харв.: Hrvatski povijesni muzej | |
Заснаваны | 1846 |
Месцазнаходжанне | Харватыя : Заграб, вул. Маташэва, 9 |
Памеры фонду | 300 000 item[1] |
Адрас | ulica Matoševa, 9 |
Дырэктар | Анкіца Панджыч |
hismus.hr/en (харв.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харвацкі гістарычны музей (харв.: Hrvatski povijesni muzej) — дзяржаўны гістарычны музей у сталіцы Харватыі горадзе Заграбе; значны збор прадметаў і матэрыялаў па харвацкай гісторыі, навукова-даследчы і культурны цэнтр краіны.
Агульная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак музея - палац Войкавіч-Оршыч-Раўх (Vojković-Oršić-Rauch), адзін з самых каштоўных помнікаў архітэктуры барока ў Заграбе і ўсёй краіне, быў узведзены ў канцы XVIII стагоддзя. На працягу гісторыі палац быў сямейным гняздом некалькіх шляхетных харвацкіх сем'яў, не раз мяняў уладальнікаў, пакуль у 1930-х гадах горад не набыў будынак у апошняга прыватнага ўласніка. У далейшым у будынку знаходзілася рэзідэнцыя мэра Заграба, а з 1959 года - частка Харвацкага гістарычнага музея.
Рэжым працы музейнай установы:
- з панядзелка па пятніцу - з 10.00 да 18.00;
- па суботах і нядзелях - з 10.00 да 13.00;
- зачынены на святы і ў святочныя дні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Харвацкі гістарычны музей у Заграбе лічыцца правапераемнікам Нацыянальнага музея Харватыі, заснаванага ў 1846 годзе.
У 1959 годзе ў палацы Войкавіч-Оршыч-Раўх размясціўся Гістарычны музей Харватыі. Разам з незалежнасцю Харватыі ў 1991 годзе быў аб'яднаны з Музеем Рэвалюцыі (Muzej revolucije naroda Hrvatske), затым з'явілася новая музейная ўстанова - Харвацкі гістарычны музей, які з тых часоў з'яўляецца галоўным гістарычным музеем краіны. Акрамя барочнага палаца на вул. Матошава, частка экспазіцыі Харвацкага гістарычнага музея размешчана ў павільёне Мештравіча (харв. Meštrovićev paviljon); музей, акрамя таго, мае бібліятэку, ажыццяўляе навукова-даследчую і выдавецкую дзейнасць. Музейная ўстанова кіруе філіялам - мемарыяльным музеем Івана Горана Кавачыча ў сяле Лукаўдол (Lukovdol) у Горскім Котары (Прыморска-Гаранская жупанія).
Экспазіцыі
[правіць | правіць зыходнік]Фонды Харвацкага гістарычнага музея налічваюць больш за 200 000 экспанатаў. Музейныя калекцыі ўключаюць 15 аддзелаў:
- збор дакументаў № 1;
- збор дакументаў № 2;
- калекцыя твораў мастацтва ХХ стагоддзя;
- сакральны збор;
- збор фатаграфій, плёнак і негатываў;
- Геральдычна-сфрагістычная калекцыя;
- калекцыя халоднай зброі;
- калекцыя каменных помнікаў, нумізматыкі і археалагічных артэфактаў;
- калекцыя узнагарод, медалёў, ганаровых знакаў і значкоў;
- збор прадметаў побыту;
- калекцыя твораў жывапісу, графікі і скульптуры;
- змяшаная калекцыя;
- калекцыя агнястрэльнай зброі;
- збор сцягоў;
- калекцыі форменнай вопраткі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харвацкі гістарычны музей