Харві Вайнштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харві Вайнштэйн
англ.: Harvey Weinstein
Harvey Weinstein Césars 2014 (cropped) (centered).jpg
Дата нараджэння 19 сакавіка 1952(1952-03-19)[1][2][…] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Georgina Chapman[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінапрадзюсар, выканаўчы прадзюсар, акцёр, кінарэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0005544
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Харві Вайнштэйн (англ.: Harvey Weinstein, нар. 19 сакавіка 1952) — амерыканскі кінапрадзюсар. Лаўрэат прэмій «Оскар» і BAFTA за фільм «Закаханы Шэкспір».

Адзін з самых вядомых прадзюсараў Галівуда. Стаў сузаснавальнікам кінакампаній Miramax і Weinstein Company. Ён працаваў над такімі фільмамі як «Закаханы Шэкспір», «Прамова караля», «Забіць Біла», «Банды Нью-Ёрка», «Крымінальнае чытво», «Джанга вызвалены» ды «Агідная васьмёрка».

Яго нечаканае звальненне стала наступствам публікацыі ў «The New York Times», якая выйшла ў 2017 годзе. Журналісты выдання паведамілі пра абвінавачванні Вайнштэйна ў сексуальных дамаганнях да маладых актрыс і супрацоўніц яго кінакампаніі[4].

24 лютага 2020 года Харві Вайнштэйна прызналі вінаватым па двух пунктах абвінавачвання ў судзе па справе аб сексуальным гвалце. 11 сакавіка яго прысудзілі да 23 гадоў турмы.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Harvey Weinstein // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Harvey Weinstein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. nina.nashaniva.by