Хардкор-хіп-хоп
| Хардкор-хіп-хоп | |
|---|---|
| | |
| Вытокі: | хіп-хоп |
| Месца і час узнікнення: | 1983 |
| Музычныя інструменты: |
|
| Папулярнасць: | 1993[1] |
| Разнавіднасці | |
| Паджанры: | гангста-рэп, хораркор, мафіёза-рэп, брудны рэп |
Хардкор-хіп-хоп (англ.: Hardcore hip hop), таксама вядомы як хардкор-рэп (англ.: Hardcore rap) — жанр хіп-хоп-музыкі, які характарызуецца канфрантацыяй і агрэсіяй, няхай гэта будзе ў лірыцы ці музыцы (цвёрды і драйвавы рытм, шумнае сэмпліраванне і прадакшн), або любое іх спалучэнне[2]. Хардкор-рэп, як правіла, цвёрды, вулічны, напорысты і часта пагрозлівы (хоць апошняе не заўсёды так; тут ёсць месца і для гумару і для запалу)[1].
Гэты жанр сфарміраваўся на хіп-хоп-сцэне Усходняга ўзбярэжжа ў 1980-х гадах. Першапраходцамі жанру былі такія артысты, як Run-D.M.C., Schoolly D, Boogie Down Productions і Public Enemy [1] . У 2005 годзе рэп-гурт Run-D.M.C. была адзначана музычнымі экспертамі як «першы хардкор-рэп-гурт» за сінгл «It’s Like That» (1983)[3][4][5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музычныя эксперты лічаць, што Run-D.M.C. з’яўляецца першым хардкор-рэп-гуртом[6]. Іх песня «It’s Like That» (1983) лічыцца першай рэп-песняй, запісанай у жанры хардкор-рэп[3][4], і ў стылі ньюскул ньюскул[7]. Іншымі раннімі артыстамі, якія прынялі агрэсіўны стыль, былі Schoolly D у Філадэльфіі і Too $hort у Оклендзе. У канцы 80-х на Ўсходнім узбярэжжы артысты пачалі адыходзіць ад рыфмаў для вечарынак і выхваляння сваімі навыкамі мікрафона; іх музыка і мова сталі адлюстроўваць суровае гарадское асяроддзе, у якім яны звычайна ствараліся. Такія артысты, як Boogie Down Productions і Ice-T, пісалі тэксты песень, заснаваныя на падрабязных назіраннях за вулічным жыццём; у той час як хаатычныя гукавыя калажы Public Enemy усталёўвалі новыя стандарты для прадакшэна, а N.W.A услаўляў змрочнасць гета і гангстарскі лад жыцця з празмернай мужчынскай перавагай над жанчынамі[1].
У пачатку 1990-х гадоў хардкор-рэп быў па сутнасці сінонімам гангста-рэпу Заходняга ўзбярэжжа, пакуль у 1993 годзе на Усходнім узбярэжжы не з’явілася група Wu-Tang Clan, чые скупыя, мінімалістычныя біты і дакучлівыя струнныя і . Хардкор-рэп стаў самым папулярным стылем хіп-хопа ў другой палове 90-х гадоў. Яго тэматыка цяпер уяўляла сабой сумесь гімнаў вечарынак, гангстэрскіх грошай/сэксу/гвалту і каментароў на сацыяльныя тэмы. Такія артысты з Нью-Ёрка, як The Notorious B.I.G., DMX і Jay-Z?!, сталі суперзоркамі, якія прадаюць плацінавыя запісы [1] . А такія як Onyx, DMX[8][9] і MOP[10] уключылі крыкі ў свае тэксты.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Гангста-рэп быў звязаны са стылем; аднак, не ўвесь хардкор-хіп-хоп круціцца вакол «гангстарскіх» лірычных тэм, нягледзячы на значнае супадзенне, асабліва ў хардкор-рэпераў 1990-х гадоў. Хардкор-хіп-хоп вылучаецца агрэсіяй, канфрантацыяй і звычайна апісвае гвалт ці гнеў. Расэл Потэр пісаў, што, хоць хардкор-рэп быў звязаны з «маналітным гангстарскім светапоглядам» у СМІ, хардкор-рэперы «прэтэндавалі на самыя розныя тэмы»[11].
Нататкі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 [Хардкор-хіп-хоп (англ.) на сайце AllMusic Hardcore Rap]. Allmusic. Accessed February 27, 2020.
- ↑ [Хардкор-хіп-хоп (англ.) на сайце AllMusic Hardcore Rap]. Allmusic. Accessed February 27, 2020.
- 1 2 Run-DMC - Running Down a Dream (by Joshua Ostroff) Published Sep 01, 2005(недаступная спасылка). exclaim.ca. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 27 лютага 2020.
- 1 2 100 Entertainers Who Changed America: An Encyclopedia of Pop Culture Luminaries (by Robert C. Sickels) (2013) - page 462. books.google.ru. Праверана 27 лютага 2020.
- ↑ Thomas Erlewine, Stephen. Run-D.M.C. > Biography. Allmusic. Accessed January 14, 2008.
- ↑ Thomas Erlewine, Stephen.Run-D.M.C. > Biography. Allmusic. Accessed January 14, 2008.
- ↑ LL Cool J (by Dustin Shekell, Chuck D) (2009) - page 44. books.google.ru. Праверана 27 лютага 2020.
- ↑ DMX — Undisputed Reigning King Of Hardcore Rap | uDiscover Music(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 29 лістапада 2025.
- ↑ Hardcore Rap Music Songs | AllMusic(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 29 лістапада 2025.
- ↑ 10 things you should know about M.O.P ++interview(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 29 лістапада 2025.
- ↑ Potter, Russell A. (1995). Spectacular Vernaculars: Hip-hop and the Politics of Postmodernism. p. 130. SUNY Press. ISBN 0-7914-2626-2.