Харкаўскі гуманітарны ўніверсітэт «Народная украінская акадэмія»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харкаўскі гуманітарны ўніверсітэт «Народная украінская акадэмія»
Харківський гуманітарний університет «Народна українська академія»
Арыгінальная назва Харківський гуманітарний університет «Народна українська академія»
Міжнародная назва Kharkiv University of Humanities' «People's Ukrainian Academy»
Заснаваны 1991
Тып прыватная ВНУ
Размяшчэнне Харкаў
Сайт nua.kharkov.ua

Харкаўскі гуманітарны ўніверсітэт «Народная украінская акадэмія» (укр.: Харківський гуманітарний університет «Народна українська академія») — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

29 мая 1991 года адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні грамадскай арганізацыі "Народная ўкраінская акадэмія". 27 ліпеня 1991 года новая навучальная ўстанова, якая размясцілася ў гарадскім дзелавым і культурным цэнтры (былы Дом палітасветнцтва), была зарэгістравана. 12 мая 1993 года грамадская арганізацыя "Народная ўкраінская акадэмія" была перарэгістраваная ў таварыства з абмежаванай адказнасцю "Харкаўскі гуманітарны інстытут" з захаваннем намінальнай назвы "Народная ўкраінская акадэмія". У жніўні-верасні 1994 года ВНУ пераехала ў былое памяшканне праектнага інстытута на вул. Лермантаўскай, 27. 9 красавіка 2002 года ўстанова атрымала IV ўзровень акрэдытацыі ў поўным аб'ёме і статус універсітэта.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт бізнес-кіравання
  • Факультэт рэферэнтаў-перакладчыкаў
  • Факультэт сацыяльнага менеджменту
  • Факультэт дадатковай і паслядыпломнай адукацыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]