Харкаўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Сямёна Кузняца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харкаўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Сямёна Кузняца
Харківський національний економічний університет імені Семена Кузнеця
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Харківський національний економічний університет імені Семена Кузнеця
Міжнародная назва Simon Kuznets Kharkov National University of Economics
Дэвіз Мы вучым вучыцца, думаць, працаваць
Заснаваны 1 кастрычніка 1930
Рэктар Уладзімір Сцяпанавіч Панамарэнка
Студэнты 8 000
Размяшчэнне  Украіна Харкаў
Юрыдычны адрас Харкаў, праспект Навукі, буд. 9а, 61166
Сайт hneu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Харкаўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Сямёна Кузняца (ХНЭУ імя Сямёна Кузняца; укр.: Харківський національний економічний університет імені Семена Кузнеця) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве, адзін з вядучых універсітэтаў Украіны ў галіне эканомікі.

Універсітэт быў заснаваны 1 кастрычніка 1930 года як Харкаўскі інжынерна-эканамічны інстытут на базе прамысловага факультэта Харкаўскага інстытута народнай гаспадаркі і вядзе сваю гісторыю ад Харкаўскай камерцыйнай вучэльні (заснавана ў 1893 годзе) і Харкаўскага камерцыйнага інстытута (заснаваны ў 1912 годзе) і з’яўляецца найстарэйшым эканамічным універсітэтам на ўсходзе Украіны. У 1994 годзе інстытут быў рэарганізаваны ў Харкаўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, а ў 2004 годзе яму быў прысвоены статус нацыянальнага. У 2013 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя Сямёна Кузнеца, які вучыўся ў Харкаўскім камерцыйным інстытуце (папярэднік універсітэта). У Харкаўскім інжынерна-эканамічным інстытуце працаваў вядомы ўкраінскі і савецкі эканаміст Яўсей Ліберман.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]