Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтваў імя Івана Катлярэўскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтваў імя Івана Катлярэўскага
Харківський національний університет мистецтв імені Івана Котляревського
House 11 on the Constitution Square.JPG
Арыгінальная назва Харківський національний університет мистецтв імені Івана Котляревського
Міжнародная назва Kharkiv National University of Arts named after I. P. Kotlyarevsky
Заснаваны 1917
Тып профільная ВНУ
Рэктар Tetiana Vierkina[d]
Студэнты 1 000
Размяшчэнне Харкаў
Сайт num.kharkiv.ua

Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтваў імя Івана Катлярэўскага (укр.: Харківський національний університет мистецтв імені Івана Котляревського) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ВНУ утворана ў 1917 годзе як Харкаўская кансерваторыя на базе музычнага вучылішча, якое існавала з 1883 года пад эгідай Харкаўскага аддзялення Імператарскага рускага музычнага таварыства. У 1924 годзе кансерваторыя ператворана ў музычна-драматычны інстытут, з якога ў 1934 годзе выдзелены музычны факультэт і на яго аснове зноў створана кансерваторыя. Паралельна, на базе музычна-тэатральнага інстытута з'явілася тэатральная школа, якая ў 1939 годзе была ператворана ў дзяржаўны тэатральны інстытут.

Харкаўская дзяржаўная кансерваторыя дзейнічала да 1963 года і мела 8 факультэтаў. Харкаўскі дзяржаўны тэатральны інстытут таксама дзейнічаў да 1963 года. У 1963 годзе кансерваторыя і тэатральны інстытут былі ператвораныя ў асобныя музычныя і тэатральныя факультэты ў складзе новастворанага Харкаўскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў імя І. П.Катлярэўскага. 17 сакавіка 2004 года распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны інстытут рэарганізаваны ў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт мастацтваў імя І. П. Катлярэўскага.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Выканальніцка-музыказнаўчы факультэт
  • Аркестравы факультэт
  • Тэатральны факультэт

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]