Хартыя'97

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хартыя'97
Logo charter97.png
URL charter97.org
Тып сайта Навінавы
Рэгістрацыя Няма
Мова(-ы) Беларуская, руская, англійская
Пачатак працы 11 верасня 1998
Рэйтынг Alexa 9 668[1]

Хартыя’97 – беларуская грамадзянская ініцыятыва, якая была накіравана на праваабарончую дзейнасць і аб'яднанне палітычных сіл, апазіцыйных да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Хартыя’97 была складзена па аналогіі з Хартыяй 77 – дэкларацыяй, якая абвясціла прынцыпы пераадолення таталітарызму і аднаўлення дэмакратыі ў Чэхаславакіі. Хартыя’97 была абвешчаная 10 лістапада 1997 года. Хартыя канстатавала парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, разбурэнне нацыянальнай культуры. Яе аўтарамі і ініцыятарамі выступілі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а яе тэкст быў апублікаваны ў вядучых няўрадавых газетах таго часу: «Имя», «Белорусская деловая газета», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і іншых.

У арганізацыйны камітэт грамадскай ініцыятывы ў розны час уваходзілі Андрэй Саннікаў, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Віктар Івашкевіч, Людміла Гразнова, Пётр Марцаў, Юрый Хашчавацкі і іншыя вядомыя дзеячы. Першымі пад тэкстам Хартыі’97 паставілі подпісы 100 вядомых у краіне палітыкаў, грамадcкіх і культурных дзеячаў, журналістаў. Пазней дакумент падпісалі больш за 100 тысяч грамадзян Беларусі.[2]

24 студзеня 2018 года доступ да веб-сайта chapter97.org быў заблакаваны па ўсёй краіне ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.[3] Радавыя чытачы парталу з Беларусі вымушаны карыстацца спецыяльнымі праграмамі, проксі-серверамі і ўсялякага роду ананімімайзерамі. З замежных IP-адрасоў доступ на сайт кампаніі вольны.[3]

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 1 снежня 2017.
  2. Віншуем Хартыю’97 з юбілеем!
  3. 3,0 3,1 Жуков, Евгений В Беларуси заблокировали оппозиционный сайт "Хартия-97"(руск.) . Deutsche Welle (24 студзеня 2018). Праверана 15 чэрвеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]