Хартыя'97

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Першая прэс-канферэнцыя грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97» (10 лістапада 1997 года).

На фота (злева — направа): Ю.І. Хашчавацкі, П.Р. Шарамет, А.А. Саннікаў, М.М. Халезін, А.У. Мілінкевіч, Л.М. Гразнова(бел. (тар.)) бел., В.М. Карніенка, А.А. Дабравольскі.

Фота: газета «Рабочы», № 5(25), 1997.

Хартыя’97 — беларуская грамадзянская ініцыятыва, якая была накіравана на праваабарончую дзейнасць і на аб'яднанне палітычных сіл, апазіцыйных да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Хартыя’97 была складзеная па аналогіі з Хартыяй’77 — дэкларацыяй, якая абвясціла прынцыпы пераадолення таталітарызму і аднаўлення дэмакратыі ў Чэхаславакіі. Хартыя’97 была абвешчаная 10 лістапада 1997 года. Хартыя канстатавала парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, разбурэнне нацыянальнай культуры. Яе аўтарамі і ініцыятарамі выступілі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі, яе тэкст быў апублікаваны ў вядучых незалежных газетах таго часу: «Имя», «БДГ», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і іншых.

У арганізацыйны камітэт грамадзсай ініцыятывы ў розны час уваходзілі Андрэй Саннікаў, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Віктар Івашкевіч, Людміла Гразнова, Пётр Марцаў, Юрый Хашчавацкі і іншыя вядомыя дзеячы. Першымі пад тэкстам Хартыі’97 паставілі подпісы 100 вядомых у краіне палітыкаў, грамадcкіх і культурных дзеячаў, журналістаў. Пазней дакумент падпісалі больш за 100 000 грамадзян Беларусі.[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]