Перайсці да зместу

Харужынцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Харужанцы, Лагойскі раён)
Вёска
Харужынцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 14 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223124
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232880161
Харужынцы (Беларусь)
Харужынцы
Харужынцы
Харужынцы (Мінская вобласць)
Харужынцы
Харужынцы

Хару́жынцы[1] (трансліт.: Charužyncy, руск.: Хоружинцы) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.

Непадалёк Харужынцаў раней быў хутар Акопы, у якім на працягу амаль 20 гадоў жыла і працавала маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч. Акопы лічуць творчай калыскай беларускага песняра, месцам, дзе адкрыўся ягоны геній[2]. У хутары Ляўшова (на тэрыторыі сённяшніх Харужынцаў) жыла сястра Янкі Купалы Марыя[3]. Купала часта бываў у Харужынцах.

У Харужынцах на тэрыторыі колішняга хутара Міхалішкі ў 1991 годзе была пабудаваная хата, у якой знаходзіцца гістарычная (літаратурна-мастацкая) частка філіяла «Акопы» Літаратурнага музея Янкі Купалы.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Кавалевіч Дыяна. «Акопы» філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы / Буклет. — Мн., 1998.
  3. Чырскі Мікалай. Гасцінцам Купалы — Мн.: «Універсітэцкае», 2002. — С. 28.