Харыберт II
Харыберт II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Charibertus | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дагаберт I | ||||||
Пераемнік | Хільперык | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
618[1]
|
||||||
Смерць |
8 красавіка 632[1] |
||||||
Род | Меравінгі[1] | ||||||
Бацька | Хлотар II | ||||||
Маці | Сіхільда[d][1] | ||||||
Дзеці | Хільперык Аквітанскі[d][2] | ||||||
![]() |
Харыберт II (каля 614 — раней 8 красавіка 632) — кароль франкаў (629 — 632), з дынастыі Меравінгаў. Сын Хлотара II і Сіхільды. Імя Харыберт паходзіць ад франкскага «Які ззяе ў войску».
Спроба Харыберта захапіць каралеўства
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці бацькі, Харыберт, пры падтрымцы свайго дзядзькі па матчынай лініі Брадульфа зрабіў спробу захапіць каралеўства, але яго спроба мела мала поспеху, бо ён, паводле слоў Фрэдэгара, быў просты розумам[3]. Брадульф жа быў забіты герцагамі Амальгарам і Арнебертам і патрыцыем Вілебадам па загадзе Дагаберта I[4].
Каралеўства Харыберта
[правіць | правіць зыходнік]
Аднак у далейшым Дагаберт I, па нечай добрай парадзе, вылучыў брату краіну на поўдзень ад Луары да Пірэнеяў, якая ўключала ў сябе акругі гарадоў Тулузы, Кагора, Ажэна, Сента і Перыгё, з умовай, што Харыберт ніколі не будзе прэтэндаваць на каралеўства іх бацькі. Гэтыя землі былі падараваны яму разам з дастатковым утрыманнем для яго двара. Сваёй сталіцай Харыберт зрабіў Тулузу. У 632 годзе яго армія скарыла ўсю Гасконь і, такім чынам, пашырыла яго каралеўства[5].
Смерць Харыберта
[правіць | правіць зыходнік]У далейшым паміж братамі захоўваліся добрыя адносіны, і Харыберт нават быў хросным бацькам сына Дагаберта Сігіберта[6]. На 3-ем годзе кіраванні, Харыберт да сваіх уладанняў далучыў Гасконь, паспяхова адбіў яе ў баскаў. Харыберт памёр раней 8 красавіка 632 года ў Бле (магчыма, быў забіты па загадзе Дагаберта). Ён пакінуў малалетняга сына па імі Хільперык, які ненадоўга перажыў яго. Гаварылі, што ў яго забойстве былі замяшаны людзі Дагаберта. Дагаберт I адразу ўзяў пад сваю ўладу ўсё каралеўства Харыберта, уключаючы Гасконь, і загадаў герцагу Баронту ўзяць казну Харыберта і даставіць яму. Але вядома, што значная яе частка знікла з-за падману Баронта, і большая частка скарбаў была раскрадзена[7].
Дынастыя Меравінгаў | ||
Папярэднік Дагаберт I |
Кароль Аквітаніі 629 — 632 |
Пераемнік Хільперык |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 99–100. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 56.
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 58.
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 57.
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 62.
- ↑ Фредегар. Хроника, кн. IV, 67.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фредегар. Хроника, кн. IV / / The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960.
- Книга истории франков = Das Buch von der Geschiche der Franken. // Quellen zur Geschichte des 7. und 8. Jahrhunderts. Ausgewaehlte Quellen zur deutschen Gechichte des Mittelalters. — Darmstadt, 1982. — Т. 4a.
- Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0
- Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харыберт II
- CLOTAIRE II 584—629 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 27 студзеня 2012.
- Charibert II von Frankenkoenig (ням.)(недаступная спасылка). Genealogie Mittelalter: Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 27 студзеня 2012.
- Хариберт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.