Харыет Бакер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Харыет Бакер
нарв.: Harriet Backer
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Harriet Backer
Дата нараджэння 21 студзеня 1845(1845-01-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1932(1932-03-25)[4][5][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр жывапіс і графіка
Вучоба
Уплыў на Ludvig Karsten[d], Henrik Lund[d] і Oscar Sivertzen[d]
Член у
Узнагароды
King's Medal of Merit
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Харыет (Гарыет) Бакер (нарв. Harriet Backer; 21 студзеня 1845, Холместран — 25 сакавіка 1932, Осла) — нарвежская мастачка, адна з першых прафесійных жанчын-мастачак Скандынавіі.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1857 годзе, ва ўзросце 12 гадоў, Харыет з бацькамі пераехала ў Хрысціянію. Вывучаў жывапіс і графіку ў Яахіма Калмеера і Ю. Ф. Экерсберга. Шмат падарожнічала па Еўропе разам са сваёй сястрой, вядомай піяністкай і кампазітарам Агатай Бакер-Грэндаль, працягвала вывучэнне жывапісу ў Мюнхене (1874—1878) і ў Парыжы, дзе яна жыла з 1878 па 1888 год, у Леона Бана. У 1888 годзе яна назаўжды вярнулася ў Нарвегію. З 1889 па 1912 год яна працавала ў мастацкай школе і аказала ўплыў на шэраг маладых мастакоў, сярод якіх быў Хенрык Лунд.

Сама мастачка не суадносіла сваю творчасць ні да адной з плыняў мастацтва, якія існавалі ў яе час, аднак яе творы створаны ў большасці сваёй у рэалістычнай манеры. Пасля знаходжання ў Парыжы і знаёмства з працамі французскіх майстроў у яе палотнах адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму. Знаходзілася таксама пад творчым уплывам свайго блізкага сябра, мастака Эйліфа Петэрсена.

Работы Х. Бакер былі ўдастоены сярэбранага медаля на Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1889 годзе. У 1908 ёй быў прысуджаны Залаты каралеўскі медаль за заслугі. Работы мастачкі можна ўбачыць у найбуйнейшых мастацкіх музеях Нарвегіі.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/3391 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Harriet Backer
  3. Harriet Backer — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  5. Harriet Backer // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Harriet Backer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. http://www.begravdeioslo.no/maler/grav/grave_id/633 Праверана 28 кастрычніка 2017.