Харызматычны рух
![]() |
Нейтральнасць артыкула пад пытаннем Падрабязнасці гл. на старонцы абмеркавання.
|
Пратэстантызм |
Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды
Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства
Баптызм · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм |
Харызматычны рух (англ.: Charismatic movement — ад грэч.: χαρισμα — дар, здольнасць) — плынь у хрысціянстве.
Харызматычны рух уяўляе сабой аўтаномныя секты, аб’яднаныя агульным культам, метадамі ўздзеяння на адэптаў і рытуалам. Сярод назваў харызматычных сект сустракаюцца «Слова жыцця», «Жывая вада», «Жывая вера», «Новае жыццё», «Жывой раднік», «Слова істіны», «Царква новага пакалення», «Царква жывога Бога», «Царква Завета», «Церковь праслаўлення», «Справа веры», «Раса», «Благадаць», «Царква любові Хрыста», «Царква Ісуса Хрыста», «Царква Полнага Евангелля», розныя «Хрысціянскія цэнтры» и г. д.
Галоўным элементам культу секты з’яўляецца гласалалія. Уяўляе сабой істэрычнае бессэнсоўнае паўсвядомае мармытанне і выкрыкванне невыразных гукаў, якіе пераходзіць у істэрыку і экстаз (гэта таксама практыкуецца шмат якімі экстатычнымі язычніцкімі культамі, неаязычніцкімі і преўдаіндуісцкімі сектамі). Самі адэпты называюць гласалалію гаварэннем на невядомых мовах, сведчаннем рэальнай прысутнасці ў ніх Святога Духа.
Харызматычны рух развіўся на базе традыцыйнага пяцідзесятніцтва, а таксама псеўдахрысціянскага акультнага руху «Новае мышленне».