Харысан Шміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харысан Шміт
англ.: Harrison Hagan Schmitt
Партрэт
Краіна:
Дата нараджэння: 3 ліпеня 1935(1935-07-03)[1][2] (88 гадоў)
Месца нараджэння:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Харысан Хейган «Джэк» Шміт (англ.: Harrison Hagan "Jack" Schmitt; нар. 3 ліпеня 1935 г.) — астранаўт ЗША ў адстаўцы, сенатар-рэспубліканец ад штата Нью-Мексіка ў 1977—1983 гадах. Уключаны ў Залу славы астранаўтаў.

Харысан Хейган Шміт

Астранаўт-вучоны, доктар геалогіі Гарвардскага ўніверсітэта. Працаваў над геалогіяй Месяца, распрацоўваў праграмы геалагічных даследаванняў для экіпажаў Апалонаў, удзельнічаў у геалагічнай падрыхтоўцы ўсіх астранаўтаў.

Быў у складзе экспедыцыі «Апалон-17», шосты высадцы людзей на Месяц. Агульная працягласць знаходжання месяцавага модуля на паверхні Месяца — 75 гадзін 1 хв.

У 1973 годзе Шміт быў узнагароджаны медалём НАСА «За выбітныя заслугі».

Да 1974 года працаваў у НАСА памочнікам дырэктара па навукова-даследчых работ.

У праграме Апалон адзіны астранаўт — не лётчык па прафесіі. На 2011 год, ён з'яўляецца апошнім чалавекам, які высадзіўся на паверхню Месяца. У час экспедыцыі «Апалон-17» ён выйшаў з месяцавага модуля пасля камандзіра, Юджына Сернана. Але перад адпраўленнем Юджын Сернан вярнуўся ў месяцавы модуль пасля Шміта, стаўшы апошнім на сёння чалавекам, які стаяў на Месяцы.

Зноскі

  1. Шмитт Харрисон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Harrison Schmitt // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.