Хасан Гулед Аптыдон
| Хасан Гулед Аптыдон | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Hassan Gouled Aptidon | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
| Пераемнік | Ісмаіл Амар Геле | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Валеры Жыскар д’Эстэн | ||||||
| Папярэднік | Абдала Мухамед Каміль | ||||||
| Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
| Пераемнік | Ахмед Дзіні Ахмед | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 кастрычніка 1916[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
21 лістапада 2006[4][1][…] (90 гадоў) |
||||||
| Род | Gouled-Guelleh family[d] | ||||||
| Жонка | Aïcha Bogoreh Darrar[d][3] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | суніты | ||||||
| Партыя | |||||||
Хасан Гулед Аптыдон (15 кастрычніка 1916 — 21 лістапада 2006) — першы прэзідэнт Джыбуці.
Нарадзіўся на тэрыторыі цяперашняга Самалі. Выступаў за незалежнасць Джыбуці ад Францыі і супраць далучэння да Самалі. Пасля выбараў 1958, на якіх партыя Рэспубліканскі саюз, якая выступала за аб’яднанне з Самалі, пацярпела паразу, Аптыдон стаў віцэ-старшынёй Урадавага савета, а ў красавіку 1959 быў абраны прадстаўляць Джыбуці ў Нацыянальным сходзе Францыі. У 1963—1967 ён быў міністрам адукацыі, а ў маі 1977 стаў прэм’ер-міністрам краіны, а 27 чэрвеня Джыбуці атрымала незалежнасць, пасля чаго Аптыдон стаў прэзідэнтам, да ліпеня таксама застаючыся прэм’ер-міністрам.
У 1981 Аптыдон абвясціў аднапартыйны рэжым, калі стаў на чале адзінай партыі Народны рух за прагрэс, і пераабіраўся на пасаду прэзідэнта як адзіны кандыдат. Нягледзячы на жорсткія метады кіравання ў палітычным жыцці, эканоміка Джыбуці расла. У 1991 у краіне адбылася грамадзянская вайна з апазіцыйнымі сіламі, і ў верасні 1992 Аптыдон правёў рэферэндум, які ўхваліў шматпартыйны лад краіны з не больш чым чатырма палітычнымі сіламі. Тым не менш, яго партыя атрымала ўсе месцы ў парламенце, а сам Аптыдон у наступным годзе быў пераабраны на чарговы шасцігадовы тэрмін, атрымаўшы 60,7 %. У 1990-я месца ў эканоміцы Джыбуці пачаўся рэзкі спад, што падштурхнула Аптыдона да вырашэння назваць сваім пераемнікам на прэзідэнцкай пасадзе свайго пляменніка Ісмаіла Амара Геле, які быў абраны ў 1999.