Хасан бін Аташ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хасан бін Аташ
Дата нараджэння 1985
Месца нараджэння
Грамадзянства

Хасан Мухамад Саліх бін Аташ (араб. حسن محمد علي بن عطاش‎‎; нар. 1985, Джыда) — грамадзянін Саудаўскай Аравіі, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці знаходзіўся ў зняволенні ў Солт-Піт і Гуантанама[1]. Адзін з пятнаццаці непаўналетніх вязняў сакрэтных турмаў ЦРУ[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў партовым горадзе Джыда. З’яўляецца малодшым братам Валіда бін Аташа  (англ.), які, як меркавалі ЦРУ, быў датычны да тэрактаў супраць амерыканцаў[3].

10 верасня 2002 года, ва ўзросце 17-ці гадоў[4][5], арыштаваны. Спачатку знаходзіўся ў Солт-Піт, потым шаснаццаць месяцаў правёў у Іарданіі, дзе пацярпеў ад катаванняў. Яго падвешвалі ўніз галавой і білі па падэшвах ног, якія затым апускалі ў салёную ваду. Паводле Amnesty International, Reprieve  (англ.) і Human Rights Watch, катаванні працягваліся да таго часу, пакуль Аташ не пагадзіўся падпісаць нейкія дакументы. Як адзначалі праваахоўнікі, мужчыну дапытавалі пра дзейнасць яго старэйшага брата (аналагічныя допыты прайшоў і іх 70-гадовы бацька). У сакавіку 2003 года Аташ дастаўлены ў Гуантанама[3][6][7][8].

13 красавіка 2022 года Аташу ўхвалілі перавод з Гуантанама ў іншую краіну, «з моцнай праграмай рэабілітацыі і рэінтэграцыі, якая ўключая ўзмоцнены маніторынг»[9].

Зноскі

  1. OARDEC. List of Individuals Detained by the Department of Defense at Guantanamo Bay, Cuba from January 2002 through May 15, 2006. United States Department of Defense (15 мая 2006). Праверана 29 верасня 2007.
  2. Guantanamo's Children: The Wikileaked Testimonies. UC Davis Center for the Study of Human Rights in the Americas. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2011. Праверана November 11, 2011.
  3. а б List of “Ghost Prisoners” Possibly in CIA Custody, Human Rights Watch, December 1, 2005
  4. Kids of Guantanamo Архівавана 6 кастрычніка 2008 года., cageprisoners.com, June 15, 2005
  5. WikiLeaks and the 22 Children of Guantánamo | Andy Worthington. Праверана July 21, 2019.
  6. Guantánamo: pain and distress for thousands of children, Amnesty International
  7. Reprieve uncovers evidence indicating German territory may have been used in rendition and abuse Архівавана 4 жніўня 2007 года., Reprieve, October 10, 2006
  8. 7 detainees report transfer to nations that use torture, Boston Globe, April 26, 2006
  9. Unclassified Summary of Final Determination (13 красавіка 2022). Праверана 12 лістапада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]