Перайсці да зместу

Хасэ Рэйна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Хасэ Рэйна
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 31 жніўня 1982(1982-08-31)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства
Рост 183 см
Вага 92 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2024—0000 Кома[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасэ Мануэль Рэйна Паэс (ісп.: José Manuel Reina Páez; нар. 31 жніўня 1982, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Кома» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Сын брамніка Мігеля Рэйны, які абараняў колеры клубаў «Барселона» і «Атлетыка» (Мадрыд), а таксама зборнай Іспаніі.

Рэйна пачаў сваю кар’еру ў клубе «Мадрыд Аэстэ», але гуляў там нядоўга. Як толькі з'явілася магчымасць перайсці ў акадэмію «Барселоны», ён адразу ёю скарыстаўся, і пераехаў у Каталонію ў 1995 годзе ва ўзросце 13 гадоў. У 2002 годзе ён, не праходзячы ў асноўны склад свайго клуба, быў адпраўлены ў арэнду ў «Вільярэаль». У 2004 годзе яго кантракт з «Вільярэалам» быў аформлены на сталай аснове.

У ліпені 2005 года новы трэнер «Ліверпулу», іспанец Рафаэль Бенітэс, набыў Рэйну з «Вільярэала», назваўшы яго пры гэтым «найлепшым брамнікам Іспаніі». Бенітэс разглядаў Рэйну ў якасці асноўнага брамніка каманды. Ён дэбютаваў у «Ліверпуле» ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў 2005—2006 гадоў супраць Уэльскага клуба «ТНС».

У сезоне 2005—2006 гадоў Рэйна стаў асноўным брамнікам «Ліверпула», адправіўшы на лаўку запасных героя Лігі чэмпіёнаў 2005 года, Ежы Дудака.

У канцы сезона 2012—2013 гадоў з'явіліся чуткі аб пераходзе Рэйны ў склад «Барселоны», бо была верагоднасць таго, што Вальдэс пяройдзе ў «Манака». Аднак, хоць агент Хасэ правёў падрыхтоўчую працу з «Ліверпулам» аб пераходзе брамніка, Вальдэс вырашыў застацца ў «Барселоне» яшчэ на адзін сезон, але «Ліверпул» ужо набыў на гэты момант бельгійскага брамніка Сімона Міньяле з «Сандэрленда»[3]. У выніку 26 ліпеня 2013 года Рэйна вырашыў далучыцца да «Напалі» на правах арэнды, каб уз’яднацца са сваім былым трэнерам Рафаэлем Бенітэсам[4].

8 жніўня 2014 года «Ліверпул» пацвердзіў, што Рэйна далучыўся да нямецкага клуба «Баварыя», склаўшы з клубам трохгадовы кантракт.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

17 жніўня 2005 года Рэйна дэбютаваў у таварыскім матчы за зборную Іспаніі супраць зборнай Уругвая, у якім перамогу атрымалі іспанскія футбалісты з лікам 2:0.

У жніўні 2020 года перайшоў у «Лацыа Рым»[5].

«Ліверпул»:

«Напалі»:

«Баварыя»:

Іспанія: