Перайсці да зместу

Хасэ Халебас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Хасэ Халебас
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1984(1984-06-27)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства
Рост 184 см
Вага 74 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца, абаронца, крайні абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Q1387835? 33 (15)
2007—2010 Мюнхен 1860[d] 74 (7)
2014—2015 Рома 24 (1)
2015—2020 Уотфард 114 (5)
2021 FC Bayern Alzenau[d] 11 (2)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іосіф «Хасэ» Хале́бас (ісп.: José Holebas, грэч. Ιωσήφ Χολέβας; нар. 27 чэрвеня 1984, Ашафенбург, Германія) — колішні грэчаскі футбаліст уругвайскага паходжання, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Хасэ з'яўляецца ўраджэнцам нямецкага горада Ашафенбург, ён навучаўся футболу ў школах аматарскіх клубаў Германіі. У 2002 годзе быў прыняты ў акадэмію «Мюнхена-1860», выступаў у асноўным і рэзервовым складах каманды не толькі на пазіцыі левага абаронцы, але і нават на пазіцыі нападніка.

Эвальд Лінен, настаўнік Халебаса, перайшоў разам са сваім выхаванцам у грэчаскі «Алімпіякос» у 2010 годзе пасля разрыву кантракту з «Мюнхенам-1860». За Халебаса грэкі заплацілі паўмільёну еўра плюс 200 тысяч еўра авансу. Ігрок падпісаў кантракт з клубам на тры гады, абавязваючыся атрымліваць штогод не менш за 200 тысяч еўра з надбаўкай у памеры 20%. Дэбют прыйшоўся ў матчы супраць албанскага клуба «Беса» ў Лізе Еўропы, які скончыўся перамогай грэкаў з лікам 5:0.

30 жніўня 2014 года Халебас афіцыйна стаў іграком «Ромы», якая выклала за футбаліста 1 млн еўра і магчымую суму ў 500 тысяч еўра як бонусы. Хасэ падпісаў з камандай кантракт на 3 гады.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы грамадзянства Грэцыі ў 2010 годзе, Халебас стаў кандыдатам у зборную гэтай краіны па футболе. Трэнер Фернанду Сантуш выклікаў іграка на матчы супраць зборных Расіі і Румыніі, і Хасэ дэбютаваў 11 лістапада 2011 года ў матчы супраць зборнай Расіі, які скончыўся з лікам 1:1.

«Алімпіякос»:

Бацька Халебаса з'яўляецца этнічным грэкам, маці — ўругвайка.

  1. ↑ José Holebas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ JOSE HOLEBAS // Argentine Soccer Database