Хатаб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амір ібн аль-Хата́б
араб. ابن الخطاب‎‎
араб. سامر السويلم‎‎
Дата нараджэння 14 красавіка 1969(1969-04-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 2002(2002-03-20) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць
Род войскаў палявыя войскі
Званне палкоўнік УС ЧРІ[1]
Бітвы/войны

Хатаб (араб. ابن الخطاب‎‎; сапраўднае імя — Самер Салех ас-Сувейлем[2][3] (араб. ثامر صالح عبد الله السويلم‎‎); 14 красавіка 1963/1966/196920 сакавіка 2002) — чачэнскі ваенны і грамадскі дзеяч, арабскі найміт[4], кіраўнік вахабіцкай групоўкі «Ісламская міжнародная міратворчая брыгада»[5]. Паходзіў з Іарданіі. Паводле словаў Хатаба, меў продкаў з Чачні, якія вымушаны былі пакінуць сваю айчыну з-за заваёвы Чачні Расіяй у дзевятнаццатым стагоддзі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Дакладныя год і месцы нараджэння невядомыя (па некаторых звестках, не былі вядомыя нават яму самому). Называецца 1963 і 1966 гады, і, як найбольш імаверны — 1969 год. Меркавана, ён нарадзіўся ў горадзе Арар (Саудаўская Аравія). Хатаб з’яўляўся этнічным чачэнецем, прадстаўніком шматлікай іарданскай чачэнскай дыяспары.

Сцвярджаюць, што яго бацька быў старэйшынай качавога бедуінскіх племя, тэрыторыя вандроўкі якога размешчана на мяжы Іарданіі і Саудаўскай Аравіі, у пясках пустыні аш-Шамаха.

У 1987 годзе сваякі адправілі яго на навучанне ў ЗША, у Нью-Ёрк. Шырокай грамадскасці недасяжная дакладная інфармацыя пра яго жыццё ў ЗША, тыя крыніцы, што ёсць, вельмі супярэчлівыя: па адных звестках — ён падаў дакументы ў адзін з амерыканскіх каледжаў, быў прыняты, але да заняткаў не прыступіў, некаторыя крыніцы паказваюць, што ён усё ж правучыўся да канца 1987 года, аднак не ясна, ужо ў каледжы або дзесьці ў іншым месцы. Ён не пажадаў вяртацца дадому, матывуючы гэта правам па шарыяту ўдзельнічаць у газават насуперак забароне сваякоў.

Афганская вайна[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе выправіўся ў Афганістан, дзе прыняў актыўны ўдзел у грамадзянскай вайне на баку маджахедаў. Вызначыўся ў баях за Джэлалабад і Кабул. Атрымаў цяжкае раненне ў жывот куляй калібра 12,7 мм. Пазбавіўся некалькіх пальцаў на руцэ пры выбуху гранаты.

Вайна ў Таджыкістане[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння афганскай вайны з групай паплечнікаў заняўся падрыхтоўкай і ўзбраеннем ісламскіх апазіцыянераў з Таджыкістана і Узбекістана. 13 ліпеня 1993 года ўдзельнічаў у нападзе на 12-ю заставу Маскоўскага пагранічнага атрада на таджыкі-афганскай мяжы, у выніку чаго загінула 25 расійскіх памежнікаў. Насуперак сцвярджэнню некаторых крыніц, Хатаб не быў арганізатарам гэтага нападу, а толькі ўзначальваў адзін з атрадаў[6].

Першая чачэнская вайна[правіць | правіць зыходнік]

У Ічкерыі з’явіўся ў 1995 годзе, дзе пачаў ваяваць на баку чачэнцаў у Першай чачэнскай вайне. Меў вопыт у падрыхтоўцы выбуховых прыстасаванняў. Вучыў чачэнцаў рабіць выбуховыя снарады, рабіць засады. Хатаб прымаў удзел у баявых дзеяннях.

Міжваенны час[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны ў 1996 годзе застаўся ў Ічкерыі. Займаўся навучальнай дзейнасцю ў ваенных установах Ічкерыі (Ісламскі інстытут Каўказ). У 1998 годзе пачаўся палітычны саюз з Шамілём Басаевым на глебе стварэння адзінай ісламскай краіны па ўсім Каўказе — Каўказскі Эмірат.

Другая чачэнская вайна[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1999 года разам з Ш. Басаевым прымаў удзел у нападзе на Дагестан. Пасля захопу Чачні расійскімі войскамі з 1999 года хаваўся на паўднёвым усходзе Чачні. У красавіку 2002 года памёр. ФСБ абвясціла, што атруціла Хатаба, паслаўшы ліст з данясеннем ад падпарадкаванага Хатабу чачэнскага вайскоўца, на якім знаходзілася смяротнае рэчыва.

Зноскі

  1. Бой у Ярышмарды. Интервью Хаттаба. - YouTube
  2. Мовсесян Люся Предпоследний амир // Лента.ру, 18.09.2007
  3. Российские спецслужбы начали травить чеченских боевиков ядом // NEWSru.com, 30.07.2010
  4. БРЭ 2010, с. 156.
  5. Амир ибн аль-Хаттаб Архівавана 12 жніўня 2014. // Жаринов К. В. Терроризм и террористы: исторический справочник / Под общ. ред. А. Е. Тараса
  6. Владислав Куликов. Герои непризнанных войн Архівавана 17 красавіка 2010.