Хатні камп’ютар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Atari 400, 1979
Камп’ютар Sinclair ZX80, 1980
Commodore VIC-20, 1980
ZX81, 1981
Камп’ютар Sinclair ZX Spectrum, 1982
Commodore 64 (1982) пераемнік мадэлі VIC-20, спачатку прадаваўся па цане 595 долараў
Камп’ютар Daewoo CPC-300E стандарту MSX2, 1985
Камп’ютар Atari 130XE, 1985
Хатні камп’ютар Amstrad CPC 464
Камп’ютар Atari ST 1040

Хатні (бытавы) кам’ютар — камп’ютар, прызначаны для выкарыстання дома. Тэрмін побытавы ці хатні камп’ютар пазначае танны сегмент другога пакалення мікракамп’ютараў, якія з’явіліся на рынку ў 1977 годзе і атрымалі шырокае распаўсюджанне ў 1980-я гады. У адрозненні ад даражэйшых і мацнейшых машын, што звычайна зваліся прафесійнымі ці персанальнымі камп’ютарамі (калька з англамоўнага тэрміна Personal Computer), хатнія камп’ютары былі адметныя меншым коштам, больш сяброўскім інтэрфейсам да карыстальніка і зручнасцю канструкцыі.

Хатнія камп’ютары сталі шырока даступнымі, калі пачалася масавая вытворчасць мікрапрацэсараў, а таксама мікрасхем вялікай ступені інтэграцыі, што прывяло да рэзкага скарачэння памераў камп’ютараў і іх танненню. Гэта дазволіла выкарыстоўваць камп’ютары ў хатніх умовах. Калі раней, у сярэдзіне 70-х, мікракамп’ютары з’яўляліся не болей чым дарагімі і маламоцнымі цацкамі для прафесіяналаў і энтузіастаў, то пад канец дзесяцігоддзя наймацнейшыя экзэмпляры маглі канкураваць з таннымі міні-ЭВМ, стварыўшы сегмент прафесійных камп’ютараў (які ператварыўся потым у рабочыя станцыі), тады як самыя простыя канфігурацыі сталі даступныя коштам прыватнаму спажыўцу. У далейшым, у сувязі с ростам выкарыстання ў побытавай сферы IBM PC-сумяшчальных ПК (т.з. персанальных, першапачаткова даволі дарагіх і прэзентаваных IBM як прызначаныя для 100 % прафесійнага, пераважна офіснага ўжывання, але з развіццём тэхналогій яны значна патаннелі і сталі больш універсальнымі), тэрмін «бытавы (хатні) камп’ютар» быў выцеснены тэрмінам «персанальні камп’ютар» (ПК).

Кароткая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вытокі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля фенаменальнага поспеху вырабленага кампаніяй Apple Computer у 1977 годзе камп’ютара Apple II, які заваяваў папулярнасць карыстальнікаў, у прыватнасці з дапамогай электроннай табліцы VisiCalc (адной з асноўных прычын хітовага статусу якой была прапонова ў якасці сродка падліку падаткаў: праз асаблівасці падатковага заканадаўства ЗША штогоднае складанне дэкларацыі хатнімі гаспадаркамі і малымі прадпрыемствамі — надзвычай складаны і карпатлівы працэс, які раней уключаў у сябе разлінейванне і шматразовую праўку вялізных балансавых табліц), на рынак пад канец 1970-х — пачатку 1980-х хлынул струмень машын усіх тыпаў. Сярод іх сустракаліся і такія экзатычныя, як Jupiter ACE, аперацыйная сістэма якога была аснавана на мове праграмавання Forth; камп’ютар з’явіўся на рынку на кароткі момант і зноў знік. Некаторыя пратрымаліся даволі доўга — напрыклад, BBC Micro і Commodore 64, якія нават сёння маюць прыхільнікаў.

Аднак з’яўленне ў жніўне 1981 года IBM PC (паводле ўнутранай, малавядомай простаму спажыўцу сістэме класіфікацый IBM, званага «IBM 5150») прывяло ў выніку да дамінавання IBM PC-сумяшчальных персанальных камп’ютараў і новых пакаленняў гульнявых прыставак. Значна даражэйшы, арыентаваны на прафесійнае выкарыстанне, грувасткі і пужальны IBM PC быў значна мацнейшым, чым 8-бітныя хатнія камп’ютары папярэдніх пакаленняў, і ў дадатак меў модульную, пашыральную архітэктуру, што дазваляла падабраць яго канфігурацыю пад патрэбную задачу, не марнуючы лішніх грошай. Акрамя таго, дзякуючы рашэнню IBM не патэнтаваць BIOS свайго камп’ютара, праз некаторы час з’явілася вялікае мноства апаратна і праграмна сумяшчальных клонаў, якія дазвалялі запускаць праграмнае забеспячэнне IBM PC без зменаў, што прввяло да рэзкага падзення коштаў і кансалідацыі індустрыі вакол IBM-PC-сумяшчальных машын як прамысловага стандарту.

У той жа час састарэлыя 8-бітныя машыны працягвалі губляць папулярнасць. Некаторыя з іх, такія как MSX і Apple II, зрабілі спробу перайсці ў 16-бітны клас, але без значнаго поспеху. Пакуль Apple II губляў пазіцыі пад напорам IBM PC, [[Apple клавіятурайComputer]] у 1984 годзе вырабіў новы камп’ютар Apple Macintosh, які быў адказам на IBM PC і характэрным прыкладам новага пакалення хатніх камп’ютараў. Нягледзячы на маленькі аб’ём памяці (128К) і монахромны экран невялікага разрознення (512х384), ён меў надзвычай моцны 24/32-бітны працэсар Motorola 68000, рэвалюцыйны графічны інтэрфейс карыстальніка, і па рознічным кошце ($2500, прыкладна $5500 у доларах 2013 года) адпавядаў прафесійным камп’ютарам. Іншым вядомым прадстаўніком гэтай класы сталі Commodore Amiga і Atari ST, але іх папулярнасць апынулася нядоўгай — праз недальнабачную бізнэс-палітыку іх вытворцы збанкрутавалі ў сярэдзіне 90-х.

У выніку на сярэдзіну 90-х гадоў рынак хатніх камп’ютараў апынуўся падзелены паміж машынамі толькі двух платформ — IBM PC-сумяшчальных ПК ад розных вытворцаў на любы густ і гаманец, што займалі да 90 % рынку, і сканцэнтраваных на даражэйшым сегменце Apple Macintosh, доля рынку якіх вагалася на ўзроўні 10 %. Гэта сітуацыя апынулася на дзіва ўстойлівай і захоўваецца з незначнымі ваганнямі ўжо каля 20 гадоў. У той жа час мяжа паміж бытавымі і прафесійнымі машынамі пад канец 90-х апынулася канчатковы размытвй праз фактычную смерць сегменту рабочых станцый пад кіраўніцтвам АС UNIX — значна магутнасць персанальных камп’ютараў, не звязаных абмежаваннямі кампаній-вытворцаў з-за іх адкрытай архітэктуры, зрабіла UNIX-станцыі нявыгаднымі і прывяла да іх выцяснення мацнейшымі канфігурацыямі ПК, 100 % сумяшчальнымі з машынамі бытавога сегменту, хай і значна больш прадукцыйнымі.

Тэхнічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Большасць хатніх камп’ютараў былі вонкава падобнымі, мелі выкананне ў форме клавіятуры-монаблоку з таннай у вытворчасці (мембраннай альбо гумовай) клавіятурай, выводзілі 20—40 калонак у тэкставым рэжыме на звычайны тэлевізар. Многія выкарастоўвалі звычайныя шырока распаўсюджаныя аўдыёкасеты (павольныя і даволі ненадзейныя) для захоўвання інфармацыі, бо дыскаводы ў той час былі даволі дарагімі, асабліва ў Еўропе (часам дыскавод каштаваў даражэй за камп’ютар, бо меў больш складаную канструкцыю і быў даражэй у вытворчасці). У рэшце рэшт нізкі кошт для спажыўца быў важнейшы і дазваляў павялічыць аўдыторыю людзей, якія купляюць камп’ютар упершыню. У якасці асноўнага пакупніка разглядалася сям’я з дзецьмі школьнага ўзросту.

Усе сучасныя настольныя машыны маюць аперацыйную сістэму (АС), якая забяспечвае ўзаемадзеянне паміж аператарам і апаратурай камп’ютара (памяццю, працэсарам і інш.). Хатнія камп’ютары часта мелі ўласную АС, часткай якой быў інтэрпрытатар мовы праграмавання Бэйсік (англ.: BASIC), запісаны ў адну ці некалькі мікрасхем ПЗП. Тэрмін «прыкладное праграмнае забеспячэнне» выкарыстоўваецца для праграм, якія выконваюцца ў межах аперацыйнай сістэмы і прызначаюцца для рашэнне пэўных задач; да такіх праграм належаць тэкставыя працэсары і гульні. Па меры састаравання хатніх камп’ютараў, многія з іх набывалі другое жыццё ў выглядзе эмулятараў — праграм, якія дазвадаюць камп’ютару выконваць праграмы, напісаныя для іншага камп’ютара. Такім чынам, многія з прыкладных праграм старых машын могуць быць запушчаны на сучасных ПК, а самі камп’ютары сталі прыкладнымі праграмамі для іншых камп’ютараў.

Бытавыя камп’ютары былі пабудаваны пераважна на 8-разрадных працэсарах, тыповым прадстаўніком якіх (і найбольш распаўсюджаным у хатніх камп’ютарах) з’яўляецца працэсар MOS6502 вытворчасці MOS Technology альбо Zilog Z80. На працягу першай паловы 1980-х распрацоўвалася і прадавалася вялікая колькасць 8-бітных хатніх камп’ютараў. У далейшым, з канчатковым састараваннем 8-бітных машын на пачатку 1990-х, ролю хатніх камп’ютараў занялі танныя канфігурацыі PC-сумяшчальных машін і Mac’аў, а на сярэдзіну 2010-х у гэтым сегменце усё большую долю займаюць планшэтныя камп’ютары.

Эпахальныя хатнія камп’ютары[правіць | правіць зыходнік]

1970-я гады[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэрвень 1977 года: Apple II (Паўночная Амерыка) — шматкаляровы графічны рэжым, восем слотаў пашырэння.
  • Жнівець 1977 года: Tandy Radio Shack TRS-80 (Паўночная Амерыка) — першы хатні камп’ютар, які каштаваў меней 600 дол.
  • Снежань 1977 года: Commodore PET (Паўночная Амерыка) — першы камп’ютар, у камплект пастаўкі якога ўваходзілі клавіятура, манітор, накапляльні на магнітнай стужцы (адмысловы фірмовы магнітафон).
  • 1979 год: Atari 400/800 (Паўночная Амерыка) — першы камп’ютар з наборам спецыялізаваных мікрасхем і праграмавальным відэапрацэсарам.

1980-я гады[правіць | правіць зыходнік]

  • 1980 год: Sinclair ZX80 — першы хатні камп’ютар з коштам меней 100 англійскіх фунтаў.
  • 1980 год: Commodore VIC-20 (Паўночная Амерыка) — кошт менш 300 дол.; першы камп’ютар у свеце, пераадолеўшы планку ў адзін мільён праданых экзэмпляраў.
  • 1980 год: TRS-80 Color Computer (Паўночная Амерыка) — аснаваны на працэсары Motorola 6809, скарыстана шматкарыстальніцкая і шматзадачная аперацыйная сістэма OS-9.
  • Чэрвень 1981 года: Texas Instruments TI-99/4A (Паўночная Амерыка) — базавая мадэль — малавядомы TI-99/4; першы хатні камп’ютар з 16-разрадным працэсарам Texas Instruments TMS9900.
  • Жнівень 1981 года: IBM PC (Паўночная Амерыка) — продак усіх існуючых запаз апаратна IBM PC-сумяшчальных платформ. Арыгінал называўся IBM 5150. Быў створаны групай з 12 інжынераў і канструктараў пад кіраўніцтвам Дона Эстрыджа (англ.: Don Estridge) ў флорыдскім падраздзяленні кампаніі IBM — Entry Systems.
  • 1981 год: Sinclair ZX81 (Еўропа) — каштаваў 49,95 англійскіх фунтаў у выглядзе набору для зборкі; 69,95 фунтов — сабраны і гатовы да выкарыстання; з’явіўся на рынку як Timex Sinclair 1000 у ЗША ў 1982 годзе.
  • 1981 год: BBC Micro (Еўропа) — на працягу ўсяго дзесяцігоддзя з’яўляўся асноўным камп’ютарам у сферы адукацыі ў Вялікабрытаніі; развітая версія мовы Бэйсік для гэтага камп’ютара (BBC BASIC) уключала ў сябе мову асэмблера для працэсара MOS Technology 6502; вялікую колькасць портаў увору-вываду.
  • Красавік 1982 года: ZX Spectrum (Еўропа) — самы прадаваны англійскі камп’ютар; дапамог станаўленню індустрыі праграмнага забеспячэння ў Злучаным Каралеўстве.
  • Жнівень 1982 года: Commodore 64 (C64) (Паўночная Амерыка) — самы прадаваны камп’ютар усіх часоў: прададзена больш 20 мільёнаў машын.
  • 1983 год: MSX (Японія) — стандарт на архітэктуру, распрацаваны ASCII і Microsoft і аснаваны на працэсары z80; камп’ютары гэтага стандарту вырабляліся рознымі кампаніямі.
  • Лістапад 1983 года: з’явіўся першы IBM PC-сумяшчальны хатні камп’ютар IBM PCjr (PC junior), які аднак не атрымаў шырокага распаўсюджання. Яго клон — Tandy 1000 — быў больш папулярным.
  • Студзень 1984 года: Apple Macintosh (Паўночная Амерыка) — першы хатні камп’ютар з маніпулятарым тыпу «мыш», суцэльным графічным інтэрфейсам, першы 16/32-разрадны.
  • 1984 год: Amstrad CPC і PCW ranges (Еўропа) — брытанскі стандарт да з’яўлення IBM PC; наступны паводле продажаў пасля C64 ў Германіі.
  • 1985 год: Atari ST (Паўночная Амерыка) (першы хатні камп’ютар з убудаваным MIDI-інтэрфейсам; таксама першы камп’ютар з 1 мегабайтам АЗП коштам меней 1000 долараў)
  • Ліпешь 1985 года: Commodore Amiga (Паўночная Амерыка) — арыгінальны чыпсэт для апрацоўкі і вываду графікі і гуку; шматзадачная аперацыйная сістэма AmigaOS.
  • 1987 год: Acorn Archimedes (Еўропа) — аснаваны на моцным 32-разрадным мікрапрацэсары распрацоўкі Acorn — ARM; самы моцный хатні камп’ютар у сваёй класе на момант з’яўлення.

1990-я гады[правіць | правіць зыходнік]

  • 1990 год: IBM PS/1 — серыя хатніх камп’ютараў фірмы IBM.
  • 1992 год: Amiga 1200 — пачатак выпуску самай папулярнай low-end мадэлі Amiga.
  • 1994 год: Amiga 4000T — пачатак выпуску самай папулярнай high-end мадэлі Amiga.
  • 1994 год: IBM Aptiva — першы камп’ютар серыі Aptiva.

2000-я гады[правіць | правіць зыходнік]

  • 2001 год: IBM заявіла аб спыненні выпуску IBM Aptiva і сыходзе з рынку хатніх камп’ютараў.

Хатнія камп’ютары ў СССР[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя хатніх камп’ютараў у СССР мала чым адрозніваецца ад гісторыі іх на Захадзе, тым болей, што пад канец 1980-х амаль усе заходнія папулярныя мадэлі з’явіліся ў Савецскім Саюзе. Як і на Захадзе, 8/16-бітныя хатнія камп’ютары ў 1990-х былі выціснуты ПК. У адрозненні ад краін Захаду, у СССР не мелі вялікай папулярнамці камп’ютары фірмы Commodore International — Commodore 64 і Amiga, галоўным чынам з-за кошту і немагчымасці сабараць самастойна. Акрамя таго, пастаўкам Amiga у Савецкі Саюз замінала тая абставіна, што працэсары Motorola серыі 680x0 выкарыстоўваліся ў сістэмах навядзення крылатых і балістычнах ракет ЗША, праз што яны былі ўключаны ў спіс CoCom (спіс абсталявання, матэрыялаў і тэхналогій, пастаўка якіх сацыялістычным краінам забаронена).

У Савецкім Саюзе першым хатнім камп’ютарам серыйнай вытворчасці (з 1985 году) лічыцца распрацаваны ў 1983 годзе камп’ютар «Электроника БК-0010», створаны на аснове 16-разраднага мікрапрацэсара К1801ВМ1. Потым камп’ютар быў мадыфікаваны. У 1990 годзе выпушчана мадэль БК-0011, а потым — БК-0011М. Для гэтым машін энтузіастамі створана вялізная колькасць разнастайнага праграмнага забеспячэння (уключна з аперацыйнымі сістэмамі) і перыферыйнага абсталявання.

Да гэтага камп’ютара розныя энтузіасты спрабавалі распрацоўваць уласныя камп’ютары. Першы з іх з’явіўся ў 1983 годзе. Ён зваўся «Микро-80» — савецкі аматарскі 8-разрадны мікракамп’ютар на аснове мікрапрацэсара К580ИК80А, прынцыповая схема і падрабязныя інструкцыі для сборкі камп’ютара былі апублікаваны ў часопісе «Радио» у 1983 годзе. Праз складанасці зборкі, а таксама праз адсутнасць у вольным продажы патрэбных мікрасхем, камп’ютар не атрымаў шырокага распаўсюджання. Наступным быў «Радио 86РК», схема якога была апублікавана ў часопісе «Радио» ў 1986 годзе. Ён быў прасцей у зборцы, мікрасхемы можна было купіць, ён быў сумяшчальны з «Микро-80». Гэта машына стала сапраўды масавай, што амаль адразу прывяло да з’яўлення клонаў, цалкам ці часткова сумяшчальных з базавай мадэллю. Праграмнае забеспячэнне, першапачаткова даволі беднае, хутка стваралася самімі карыстальнікамі. Ад сваіх заходніх аналагаў клоны «Микро-80»/«Радио 86РК» адрозніваліся адсутнасцю графічнага рэжыма і монахромнай выявай.

Першым персанальным камп’ютарам серыйнай вытворчасці ў СССР (1984 год) стаў ПЭВМ «Агат» — абмежаваны сумяшчальны з Apple II. Ён згадаў некалькі мадыфікацый, і нягдедзячы на даволі высокі кошт і слабасць апаратнай часткі, адыграў сваю ролю ў распаўсюджанні персанальных камп’ютараў. Гэты камп’ютар прызначаўся для школ, а паколькі кошт яго быў даволі высокі (каля 4000 рублёў), у якасці хатняга камп’ютара ён ўжываўся надзвычай рэдка.

Быў таксама распрацаваны вельмі перспектыўны камп’ютар Союз-Неон ПК-11/16 на базе 16-разраднага працэсара КН1806ВМ2. Нашаль, навацыйнае апаратнае забеспячэнне (зробленае на эксклюзіўных чыпах, і амаль не прыдатнае да рамонту) не было падтрымана праграмным забеспячэннем, і гэты камп’ютар так і застаўся невядомым большасці карыстальнікаў.

Сапраўдны бум хатніх камп’ютараў у Савецкім Саюзе пачаўся пад канец 80-х гадоў. Выпускаліся такія машыны, як «Сура», «Нейрон», «Микроша» і іншыя.

У СССР з’явіліся клоны папулярнага 8-разраднага ZX Spectrum, выкананыя рознымі схематэхнічнымі рашэннямі. За выключэннем мікрапрацэсару, выпуск анагалаў якога быў асвоены даволі хутка, усе камплектуючыя былі даступныя, што дазволіла хутка наладзіць як серыйную вытворчасць, так і кустарную/аматарскую зборку. Многія з гэтых клонаў настолькі развітыя і змененыя ў параўнанні з арыгіналам, што родніць іх мабыць толькі назва — «Спектрум».

Іншыя 8-разрадныя камп’ютары (Atari, Commodore 64/Commodore 128) у СССР сустракаліся нячаста, аднак у гульнявых клубах, распаўсюджаных на пачатку 1990-х, часта выкарыстоўваліся Atari.

Шырокае распаўсюджанне атрымаў 16-разрадны IBM-сумяшчальны камп’ютар «Поиск». Выпускаліся і іншыя хатнія камп’ютары, сумяшчальныя с IBM PC: Ассистент-128, Электроника МС 1502.

32-разрадныя Atari вялікай папулярнасці не атрымалі, іх месца занялі IBM PC-сумяшчальныя машыны. Amiga атрымала абмежаванае распаўсюджанне (каля 15 тыс. карыстальнікаў у 1995 годзе) і згуртавала вакол сябк суполку, якая існуе і зараз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]