Хачапуры

Хачапуры (груз. ხაჭაპური) — страва грузінскай кухні, грузінскі нацыянальны мучны выраб[1][2], які ўяўляе сабой пірог з сырам.
Паходжанне назвы і разнавіднасці[правіць | правіць зыходнік]
Назва хачапуры паходзіць ад грузінскіх слоў «тварог» (хачо) і «хлеб» (пуры), і тыповая, імаверна, менавіта для заходне-грузінскай вобласці Імерэція.
Існуе мноства відаў хачапуры — амаль ў кожным грузінскім сяле хачапуры рыхтуюць па сваім асобным рэцэпце.
Самымі вядомымі грузінскімі хачапуры з’яўляюцца:
- імерэцінскае хачапуры — традыцыйнае хачапуры круглай формы;
- аджарскае хачапуры — таксама называецца ачарулі ці аджарулі, і адрозніваецца тым, што выпякаецца падоўжанай формы, а пасярэдзіне упрыгожанае залітым яйкам;
- мінгрэльскае і абхазскае хачапуры — вядомае пад назвай ачма;
- сванскае хачапуры;
- рачульскае хачапуры.
Хачапуры вядома таксама ў Арменіі, дзе яго выпякаюць з пластовага цеста ў форме канверта.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Хачапуры ўяўляе сабой булачку рознай формы з вялікім утрыманнем сыру: яго ў хачапуры прыкладна ўдвая больш па вазе, чым мукі. Часта цеста для хачапуры з’яўляецца абсалютна прэсным, а вось акрамя абавязковага сыру (свежы або вытрыманы, часта авечы, напр. сулугуні), у склад стравы могуць уваходзіць яйкі (напрыклад, у аджарскім хачапуры) і іншыя інгрыдыенты. Вонкава хачапуры нагадваюць буйныя ватрушкі. Памеры хачапуры звычайна адпавядаюць памерам патэльняў, на якіх іх рыхтуюць. Выпяканне вядзецца альбо на вуглях, альбо наплітным спосабам на ўмераным агні. Для начыння ў хачапуры выкарыстоўваюць наступныя сыры: імерэцінскі, чанах, кабійскі, брынзу[3].
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
У верасні 2011 года ўлады Грузіі аформілі патэнт на хачапуры і 29 іншых страў нацыянальнай кухні[4].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ ХАЧАПУРИ, Кулинарный словарь В. В. Похлебкина, 2002
- ↑ ХАЧАПУРИ, Кулинарный словарь. Зданович Л. И. 2001
- ↑ Похлебкин В. В. Национальные кухни наших народов (Основные кулинарные направления, их история и особености. Рецептура).—М.: Пищевая пром-сть, 1980. — 304 с.
- ↑ Грузія запатэнтавала «чачу», «чурчхэлу», «хачапуры» — і 27 іншых нацыянальных прадуктаў
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хачапуры