Хашд аль-Ашаіры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Хашд аль-Ашаіры
З'яўляецца часткай Сілы народнай мабілізацыі
Рэлігійная прыналежнасць суніты
Лідары Тамер аль-Тамімі (намеснік)
Актыўная ў Flag of Iraq.svg Ірак
Саюзнікі ЗША
Праціўнікі ІДІЛ
Колькасць членаў 25 000 чалавек
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Іраку

Хашд аль-Ашаіры (араб. الحشد العشائري‎‎; бел.: Племянная мабілізацыя) — іракская суніцкая групоўка, створаная для барацьбы з ІДІЛ.

Адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя дзейнічае ў складзе кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі»[1]. Па пытаннях барацьбы з радыкаламі «Хашд аль-Ашаіры» супрацоўнічала не толькі з іншымі іракскімі апалчэннямі, але і з вайскоўцамі ЗША[2].

У 2017 годзе намеснік кіраўніка ўзброенага фармавання Тамер аль-Тамімі заявіў у інтэрв’ю спадарожнікаваму каналу «Аль-Хівар», што суніцкія племянныя лідары краіны з недаверам ставяцца да арабскіх дзяржаў. Апалчэнцы прыйшлі да высновы, што яны не дапамогуць сунітам. Тым больш, што некаторыя з гэтых краін выкарыстоўваюць іх як інструмент для барацьбы за ўплыў у рэгіёне з Іранам. Як адзначыў прадстаўнік групоўкі, арганізацыя падавала шэрагу краін Персідскага заліва просьбу аб дапамозе ў супрацьстаянні ІДІЛ, але яны не адказвалі і не звярталі ніякай увагі на запыты[3].

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

«Хашд аль-Ашаіры» ўдзельнічала ў шэрагу кампаній перыяду грамадзянскай вайны ў Іраку, як, напрыклад, баі за мухафазу Анбар (2015—2016)[4] і бітва за Хавіджу (2017)[5].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У складзе апалчэння знаходзяцца два падраздзяленні — брыгада вызвалення Хавіджы[6] і брыгада аль-Хамза[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі