Перайсці да зместу

Хаім Доў Гурвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаім Доў Гурвіч
חײם־דובֿ הורװיץ
Род дзейнасці эканаміст, публіцыст
Дата нараджэння 1865
Месца нараджэння
Дата смерці 1927
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар

Хаім Доў Гурвіч (1865, Горкі, Магілёўскай губерніі — 1927, Масква) — каморнік, эканаміст, адзін з тэарэтыкаў яўрэйскага кааператыўнага руху, рэдактар і публіцыст, аўтар апавяданняў.

Нарадзіўся ў сям’і меламеда Зусмана Гурвіча, старэйшы брат пісьменніка З. Лібіна, іх маці рана памерла. Вучыўся ў хедары. У 1887 скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Затым вывучаў філасофію ў Венскім універсітэце, а ў 1900 — палітычную эканомію ў Берлінскім універсітэце. Адначасна вучыўся ў венскай сінагозе Ісака Вайса. У 1901 абараніў доктарскую дысертацыю «Развіццё чалавечых патрэб і сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства». У гэты час пачалося яго сяброўства з Давідам Пінскім, разам яны падтрымліваюць студэнцкі культурны рух. Пасля прыехаў у Варшаву, пачаў працаваць журналістам, супрацоўнічаў з Ісакам Перацам.

Спачатку пісаў па-руску. Пад умлывам знаёмства з Ахад-Гаамам у 1896 годзе змяніў мову. Пісаў навукова-пазнавальныя артыкулы на старажытнаяўрэйскай мове ў зборніках «Мімізрах умімаарыф», «Га-шэлах», а ў 1900 годзе ў варшаўскім выдавецтве Тушыя выйшаў невялікі збор яго артыкулаў у трох кніжках пад назвай «Га-мамон». У 1901 годзе дэбютаваў на «простай» яўрэйскай мове — апавяданнем «Дрэйфус» у кракаўскай газеце «Дэр юд», пісаў у лонданскія газеты.

У 1901—1903 быў сурэдактарам штотыднёвых выданняў на ідышы «Ды юдышэ фольксцайтунг» і «Ды юдышэ фроен вэльт» (разам са Спектарам).

У 1901—1903 гадах друкаваўся ў газетах на ідышы «Арбайтэр фрайнд» і «Ідышэ экспрэс», на іўрыце «Хацэфіра», «Хашылоах», «Ахіясаф», «Хаэшколь» і ў рускіх выданнях.

У 1902 быў рэдактарам штотыднёвіка «Фольксцайтунг». Чытаў даклад на з’ездзе сіяністаў у Мінску.

Затым працаваў супрацоўнікам і членам рэдкалегіі ў штодзённай газеце на ідышы «Дэр фрайнд» (Пецярбург). Друкаваў там публіцыстычныя і эканамічныя артыкулы ў рубрыцы «З яўрэйскага эканамічнага жыцця». У 1906 выйшаў са складу рэдакцыі, але заставаўся да 1911 года пастаянным супрацоўнікам. Карыстаўся псеўданімам: А сойхэр (гандляр).

Працаваў у цэнтральным камітэце Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства, узначальваў пазыка-ашчадны аддзел. Друкаваў у шмат якіх газетах артыкулы пра марксізм, сіянізм, культурна-палітычнае жыццё.

У 1912—1915 гадах — рэдактар эканамічнага аддзела часопіса «Ды ідышэ вэльт», а ў 1913−1914 гадах — сурэдактар часопіса «Ды ідышэ кааперацые» ў Вільні, працаваў разам з Блімам, Закам, Яфройкіным.

Пасля рэвалюцыі 1917 года жыў у Петраградзе, Мінску, Вільні, Варшаве і Маскве. У 1917—1918 гадах супрацоўнік «Петроградзер тогблат», сурэдактар «Сіянісцкай анталогіі» на ідышы, а ў 1919 годзе рэдагаваў мінскую газету «Фарн фолк».

Аўтар успамінаў. Парадніўся з пісьменнікам Ліпманам Левіным.

  • «Die Entwickelung der menschlichen Bedürfnisse u. die sociale Gliederung d. Gesellschaft» («Развіццё чалавечых патрэб і сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства»), дысертацыя) — Лейпцыг: 1901.
  • «Хамамон» (Асновы палітычнай эканоміі). Выд. «Тушыя», 1900.
  • «Кооперация и еврейское местечко» (у сааўт. з І.Навакоўскім) — М.: 1925.
  • Френкель, А. С. Восхождение и закат «ДЕР ФРАЙНД» — первой в России ежедневной газеты на идише (1903—1914) // Архив еврейской истории. Международный исследовательский центр российского и восточноевропейского еврейства / Гл. ред. О. В. Будницкий. Т. 6. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2011. — 350 с., ил.