Хаўвард Тэйлар Рыкетс
Хаўвард Тэйлар Рыкетс | |
---|---|
англ.: Нoward Тaylor Ricketts | |
Дата нараджэння | 9 лютага 1871[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1910[1] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | патолагаанатам, мікрабіёлаг |
Навуковая сфера | бактэрыялогія |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хаўвард Тэйлар Ры́кетс[3] (англ.: Нoward Тaylor Ricketts; 9 лютага 1871 — 3 мая 1910) — амерыканскі вучоны, патолаг і мікрабіёлаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Фіндлі (штат Агая, ЗША). У 1894 годзе скончыў Універсітэт штата Небраска ў горадзе Лікальн і атрымаў ступень бакалаўра[4]. У 1897 годзе скончыў медыцынскі каледж Паўночна-Заходняга ўніверсітэта (Эванстан, штат Ілінойс). З 1899 года дацэнт, з 1902 года прафесар паталагічнай анатоміі Чыкагскага ўніверсітэта. У 1901—1902 гадах праходзіў стажыроўку ў медыцынскіх установах Вены, Берліна, Парыжа.
У 1909 годзе прыехаў у Мексіку, дзе разам з Уайлдэрам (англ.: R. М. Wilder) займаўся вывучэннем сыпнога тыфу, заразіўся і памёр у Мехіка 3 мая 1910 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па вывучэнню інфекцыйных хвароб. Апісаў плямістую ліхаманку Скалістых гор і выявіў яе ўзбуджальніка. Разам з калегамі выявіў, што від кляшчоў Dermacentor andersoni здольны пераносіць бактэрыі роду бацылы (Bacillus). Апісаны ім узбуджальнік атрымаў назву Rickettsia rickettsi (від бактэрый з роду Рыкетсіі (Rickettsia)). Таксама высвятліў, што брушны тыф перадаецца праз адзежную вош.
Зноскі
- ↑ а б Howard T. Ricketts // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ Биологи. Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1984. — С. 532. — 816 с. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маніна А. Ю. Рыкетс Хаўвард Тэйлар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 497. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Здродовский П. Ф. РИККЕТС Говард // Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский. — Т. 22. Растворители — Сахаров. — М.: Советская энциклопедия, 1984. — С. 291. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Агая
- Памерлі 3 мая
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Мехіка
- Пахаваныя ў Ілінойсе
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Пенсільванскага ўніверсітэта
- Прафесары
- Выпускнікі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мікрабіёлагі ЗША
- Патолагаанатамы
- Памерлі ад тыфу