Хаўер Савіёла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Хаўер Савіёла
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хаўер Педра Савіёла
Мянушка Трус (El Conejo)
Нарадзіўся 11 снежня 1981(1981-12-11)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Аргенціна
Рост 169 см
Вага 61 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Барселона U-19
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2001 Аргенціна Рывер Плэйт 86 (44)
2001—2007 Іспанія Барселона 119 (49)
2004—2005   Францыя Манака 29 (7)
2005—2006   Іспанія Севілья 30 (9)
2007—2009 Іспанія Рэал Мадрыд 17 (3)
2009—2012 Партугалія Бенфіка (Лісабон) 69 (24)
2012—2013 Іспанія Малага 27 (8)
2013—2014 Грэцыя Алімпіякос (Пірэй) 26 (12)
2014—2015 Італія Элас Верона 15 (1)
2015 Аргенціна Рывер Плэйт 13 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Аргенціна Аргенціна (да 20) 7 (11)
2000—2007 Аргенціна Аргенціна 39 (11)
Трэнерская кар’ера
2016—2022 Андора Ардына трэнер
2022— Іспанія Барселона U-19 трэнер
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Афіны 2004 футбол
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Германія 2005
Кубкі Амерыкі
Срэбра Перу 2004
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хаўер Педра Савіёла Фернандэс (ісп.: Javier Pedro Saviola Fernandez; нар. 11 снежня 1981, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2000—2007). Маючы іспанскае паходжанне, у 2004 годзе атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Хаўер уваходзіць у спіс «125 найлепшых футбалістаў свету» (вядомага як «ФІФА 100»), складзенага ў 2004 годзе па просьбе ФІФА да стагоддзя гэтай арганізацыі легендарным Пеле.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Рывер Плэйт»[правіць | правіць зыходнік]

Хаўер дэбютаваў у складзе «Рывер Плэйт» ва ўзросце 16 гадоў і амаль адразу стаў адным з выдатных бамбардзіраў клубу.

«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Савіёла з’ехаў за мяжу, каб гуляць у клубе «Барселона». Яго трансфер абышоўся іспанцам у 15 млн фунтаў стэрлінгаў. Неўзабаве пасля чаго, у 2004 годзе, Хаўер атрымаў іспанскае грамадзянства. Пад кіраўніцтвам трэнера Карлеса Рэшака Савіёла забіў 17 галоў у сваім першым сезоне, стаўшы чацвертым бамбардзірам Ла Лігі.

Другі год Савіёлы ў клубе пачаўся не гэтак добра, бо аргенцінец за паўсезону меў толькі два галы на сваім рахунку. Калі ван Гал быў звольнены, а Радамір Анціч стаў новым галоўным трэнерам «Барселоны», Савіёла забіў яшчэ 11 галоў да сканчэння сезону.

«Рэал»[правіць | правіць зыходнік]

10 ліпеня 2007 года «Рэал» склаў кантракт з Хаўерам на тры гады, пасля таго як дзеянне кантракту з «Барселонай» скончылася[3].

«Бенфіка»[правіць | правіць зыходнік]

26 чэрвеня 2009 года «Бенфіка» і «Рэал» дамовіліся аб пераходзе аргенцінца ў партугальскі клуб, сума дагавора склала 5 млн еўра.

«Малага»[правіць | правіць зыходнік]

У апошнія гадзіны трэнсфернага акна 2012 года Савіёла ўзгадніў пераход ў «Малагу»[4], такім чынам вярнуўшыся ў Ла Лігу.

«Алімпіякос»[правіць | правіць зыходнік]

25 ліпеня 2013 года Савіёла падпісаў двухгадовы кантракт з грэчаскім чэмпіёнам «Алімпіякосам»[5].

«Верона»[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 2014 года стала вядома, што сваю кар’еру Савіёла працягне ў італьянскім клубе «Верона»[6].

«Рывер Плэйт»[правіць | правіць зыходнік]

30 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб вяртанні Савіёлы ў «Рывер Плэйт». Праз месяц Савіёла разам з клубам стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс. У студзені 2016, адгуляўшы ўсяго паўгады, разарваў кантракт з «Рывер Плэйтам»[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2016 года Савіёла атрымаў трэнерскую пасаду ў андорскім клубе «Ардына»[8]. Таксама гуляў у міні-футбол за «Энкамп», разам з якім стаў чэмпіёнам Андоры. У 2022 годзе перайшоў на працу ў юніёрскую каманду «Барселоны».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]