Хаўрус ратнікаў за прагрэс Балгарыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаўрус ратнікаў за прагрэс Балгарыі
балг.: Ратничество за напредък на българщината
Выява лагатыпа
Ідэалогія шавінізм, нацыянал-сацыялізм, балгарскі нацыяналізм, антыкамунізм, антыкапіталізм, антысемітызм
Этнічная прыналежнасць балгары
Рэлігійная прыналежнасць Балгарская праваслаўная царква
Дэвіз Наперад і ўверх!
балг.: Напред и нагоре!
Лідары Асен Кантарджыеў, Іван Гёшаў, Аляксандр Белеў, Пётр Габроўскі, Барыс Стоілкаў, Клімент Даўкалычаў, Фані Папова-Мутафова
Актыўная ў Сцяг Балгарыі Балгарыя
Сфарміравана 19 ліпеня 1936
Расфарміравана кастрычнік 1944 года (забароненая)
Праціўнікі Балгарская камуністычная партыя, ліберальныя арганізацыі
Колькасць членаў ад 1,5 тысяч (1938 г.) да 80 тысяч (1944 г.) гэтаксама называецца лічба да 300 тысяч
Буйныя акцыі пагром габрэйскіх крам 20 верасня 1939 года
Сцяг арганізацыі
Сцяг арганізацыі

Хаўрус ратнікаў за прагрэс Балгарыі (балг.: Ратничество за напредък на българщината), па-іншаму: Хаўрус ратнікаў за прагрэс балгарскага нацыянальнага духу — балгарская нацыянал-шавіністычная ваенізаваная арганізацыя, якая існавала ў 1936-1944 гадах. ідэалагічна стаяў на антыкамуністычнай і антыкапіталістычнай Трэцяй пазіцыі. Вылучаўся крайнім антысемітызмам, быў близкім ад нацызму. Забаронены пасля запананавання БКП.

Структура нацыяналістычнай інтэлігенцыі[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя была створана ў 1936 годзе, у перыяд умацавання манархічнага рэжыму Барыса III. Ініцыятыву праявіла суполка праванацыяналістічнай інтэлігенцыі. Заснавальнікам і правадыром (балг.: Водач) Хаўрусу ратнікаў стаў прафесар аграноміі Сафійскага універсітэта Асен Кантарджыеў[1] — ветэран Першай сусветнай вайны, сын генерала Тодара Кантарджыева. Яго найбліжэйшым паплечнікам быў журналіст і нацыяналістычны баявік Іван Гёшаў. У кіраўніцтве Ратнікаў знаходзіліся пісьменнікі Дзімітар Талеў і Фані Папова-Мутафова (лічылася галоўным ідэолагам Хаўрусу), мастак Райко Аляксіеў, актывісты нацыяналістычнай моладзі Барыс Стоілкаў і Клімент Даўкалычаў, адвакаты Аляксандр Белеў і Пётр Габроўскі, будучы прэм'ер-міністр Балгарыі.[2]

Ратнікі ставілі задачу ўмацавання дзяржавы на аснове нацыянальных и рэлігійных «духоўных скрэп»[3]. Першапачаткова яны выказвалі падтрымку цару, шчыльна супрацоўнічалі з праваслаўнай царквой (хоць намагаліся ад яе больш нацыяналістычнай арыентацыі). Выступаючы з пазіцый крайняга нацыяналізму і антыкамунізму, жорстка крытыкавалі «бездухоўную» капіталістычную эканоміку, буржуазны парламентарызм і заходнюю дэмакратыю ў цэлым. Гэтыя рысы, а таксама люты антысемітызм, набліжалі ідэалогію Ратнікаў ад НСДАП.

Праграмная заява Саюзу «Къмъ социалната праўда»[4], выданая ў 1937 г., адмаўляла ідэі як буржуазнага прагрэсу, якія ўзыходзяць да еўрапейскіх рэвалюцый XVIII—XIX стагоддзяў, гэтак і марксізму. Сацыяльная справядлівасць разумелася як нацыянальная лучнасць, галоўнай перашкодай да яе дасягнення аб'яўлялася «габрэйскае засілле».

Сімвалам Ратнікаў з'яўляўся Сонечны крыж, лозунгам — слоган «Наперад і ўверх!» (балг.: «Напред и нагоре!»). Ратнікі насілі форму чырвонага колеру, дэманструючы гэтым гатоўнасць да канкурэнцыі з камуністамі за розумы і душы балгараў.

Ваенізаваны антысемітызм[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя будавалася па прынцыпах ваенізаванай сакрэтнасці, таму яе колькасць невядомая — нават у паліцэйскай статыстыцы быў вялікі роскід даных. Называліся лічбы ад 1,5 тысяч (1938 г.) да 80 тысяч (1944 г.) і нават да 300 тысяч.[5] У асноўным працу вялі заканспіраваныя ячэйкі, структураваныя па членскім «пяцёркам». Публічныя праяўленні былі адносна рэдкімі. Па параўнанню з іншымі ўльтраправымі ваенізаванымі арганізацыямі Балгарыі — перш за ўсё легіянерамі Лукава-Дочэва — Ратнікі лічуцца арганізацыяй больш элітарнай па кадраваму саставу, практыцы і эстэтыцы.

Канспіратыўная актыўнасць Ратнікаў выклікала ўсё большае нездавальненне ўладаў. У 1938 годзе арганізацыя была фармальна распушчаная, паліцыя штурмам узяла некалькі яе памяшканняў. Прафесар Кантарджыеў быў часова інтэрнаваны ў Коцеле, праследаванні наклаліся на сотні актывістаў.[6]

Найбуйнейшай акцыяй Ратнікаў з'яўлялася «балгарская Хрустальная ноч» — пагром габрэйскіх крам у Сафіі 20 верасня 1939 г. Адказнасць прыняў на сябе Аляксандр Белеў. 26 верасня 1939 г. урад Георгія Кёсеіванава выдаў пастанову, якая рэзка зрабіла палітыку больш жорсткай ў адносінах да недзяржаўных ваенізаваных арганізацый. Сябры Хаўрусу ратнікаў за прагрэс Балгарыі і Хаўрусу балгарскіх нацыянальных легіёнаў падлягалі звальненню з чыноўных пасад, выключэнню з вучэбных устаноў, нясенню працоўнай павіннасці.[7]

Нягледзячы на ідэйный манархізм і этатызм, у гады Другой сусветнай вайны Ратнікі пазіцыянаваліся як апазіцыя справа тагачаснаму рэжыму. Пры гэтым некаторыя кіраўнікі арганізацыі займалі высокія дзяржаўныя пасады. Аляксандр Белеў, які прайшоў стажыроўку ў Нямеччыне і вывучыў антысеміцкае заканадаўства Трэцяга рейха, з'яўляўся «камісарам па габрэйскіх пытаннях». Ён чынна супрацоўнічаў з гестапа, кіраваў дэпартацыямі габрэяў у нацысцкія канцлагеры — супраць чаго выступалі нават многія балгарскія фашысты на чале з Аляксандрам Цанкавым. У дэпартацыях удзельнічаў і Пётр Габроўскі, які пасля смерці цара Барыса некалькі дзён узначальваў урад.

Параза і канспірацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўступлення савецкіх войск у Балгарыю і прыхода да улады пракамуністычнага ўрада Кімона Геаргіева ў верасні 1944 Саюз ратнікаў быў. Белеў пакончыў з сабой, Гёшаў быў расстраляны, Райко Аляксіеў забіты, Габроўскі пакараны смерцю па прысуду Народнага суда. Талеў і Папова-Мутафова адбылі некалькі гадоў заключэння. Кантарджыеў бег у Аўстрыю і займаў пасаду міністра грамадскіх прац у пранямецкім эмігранцкім урадзе Цанкава. Потым ён перабраўся ў ЗША.

У тое жа час канспіратыўнае ўстройства Ратнікаў многім з іх дапамагло пазбегнуць рэпрэсій. Лічыцца, што ўльтраправы і пранацысцкі Хаўрус ратнікаў панёс у перыяд камуністычнага тэрору значна меншыя страты за больш умераныя партыя, якія адкрыта дзейнічалі.[8]

Некаторыя актывісты Ратнікаў пасля верасня 1944 г. уступілі ў балгарскую брыгаду СС, іншыя далучыліся да падпольнай афіцэрскай арганізацыі Цар Крум.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Нататкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Проф. Асенъ Кантарджиевъ – Водачътъ на Ратници за напредъка на Българщината
  2. Значка «Ратник»
  3. «Ратниците» — национализмът в сянката на фашизма. Между 1936 и 1944 в тази полуконспиративна организация членуват десетки хиляди млади българи / ЗА БЪЛГАРСКИЯ ДУХЪ (1937 г.)
  4. «Ратниците» — национализмът в сянката на фашизма. Между 1936 и 1944 в тази полуконспиративна организация членуват десетки хиляди млади българи / КЪМЪ СОЦИАЛНАТА ПРАВДА (1937 год.)
  5. «Ратниците» — национализмът в сянката на фашизма. Между 1936 и 1944 в тази полуконспиративна организация членуват десетки хиляди млади българи / Нова радикално-националистическа формация
  6. «Ратниците» — национализмът в сянката на фашизма. Между 1936 и 1944 в тази полуконспиративна организация членуват десетки хиляди млади българи / Властта не обича организацията
  7. Казасов, Д. (1949). Бурни години 1918—1944. София: «Народен печат».
  8. «Ратниците» — национализмът в сянката на фашизма. Между 1936 и 1944 в тази полуконспиративна организация членуват десетки хиляди млади българи / Ратническият светоглед

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]