Хваляванні ў Гомелі (1903)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Хваляванні ў Гомелі адбыліся 29 і 31 жніўня 1903 года на нацыянальна-рэлігійнай глебе. Аўтар кнігі пра цараванне Мікалая ІІ С. Ольдэнбург лічыў іх часткай хваляванняў, што ахапілі Расію ў 1903 годзе ў форме яўрэйскіх пагромаў[1]. На некаторых сайтах рускіх нацыяналістаў гэта падзея разглядаецца як «рускі пагром ў Гомелі» са спасылкай на трактоўку гэтых падзей А. Салжаніцыным[2]. Хваляванні выразіліся ў сутыкненнях, бойках і перастрэлках паміж іўдзеямі і праваслаўнымі, у выніку чаго былі забітыя і параненыя з абодвух бакоў.

Хроніка падзей[правіць | правіць зыходнік]

29 жніўня на рынку Гомеля адбылася бойка паміж рабочымі праваслаўнага і яўрэйскага паходжання, ў якой, паводле версіі саюза «Вызваленне», перамаглі яўрэі[3]. Распаўсюджана інфармацыя аб масавых забоўствах ў той дзень, але судом была пацверджана смерць забітага ўдарам у шыю сяляніна Фёдара Сілкова[4].

31 жніўня група праваслаўных рабочых прыйшлі ў яўрэйскі квартал, каб адпомсціць за бойку і пачалі пагром, на які яўрэі адказалі самаабаронай з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі[5][6]. Да армейскіх злучэнняў, якія вярталіся ў Гомель, дайшлі чуткі, што «яўрэі рэжуць рускіх» і армія спыніла процістаянне збройным чынам.

У выніку канфлікта па версіі Ольдэнбурга былі забіты 4 праваслаўных і 2 яўрэі, паранены 5 праваслаўных і 9 яўрэяў, таксама 140 дамоў яўрэйскага квартала пацярпелі ад пагромаў[7]. Іншыя крыніцы гавораць, што за ўвесь час хваляванняў было "забіта 4 хрысціяніна і 4 яўрэя, паранена 7 хрысціян і 8 яўрэяў, з якіх адзін памёр[8]".

Суд[правіць | правіць зыходнік]

Суд над удзельнікамі (44 праваслаўнымі і 36 іўдзеямі) адбыўся з кастрычніка 1904 г. (па іншых версіях з кастрычніка 1905 г.) па лістапад 1906 г[9]. Большасць падсудных была апраўдана, астатнія атрымалі да 5 месяцаў зняволення[10].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]