Хвароба Гіршпрунга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хвароба Гіршпрунга
МКХ-10 Q43.143.1
МКБ-10-КМ Q43.1
МКХ-9 751.3751.3
OMIM 142623
DiseasesDB 5901
MedlinePlus 001140
eMedicine med/1016 
MeSH D006627
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хвароба Гіршпрунга — прыроджанае захворванне, якое праяўляецца гіпертрафіяй і пашырэннем цэнтральнага (праксімальнага) аддзела тоўстай кішкі. Упершыню апісана ў 1887 годзе дацкім урачом X. Гіршпрунгам.

Хвароба абумоўлена прыроджаным парокам развіцця - дэфіцытам вузлоў парасімпатычнага нервовага спляцення ў канцавым (дыстальным) аддзеле тоўстай кішкі, з прычыны чаго ў гэтым аддзеле адсутнічае перыстальтыка, парушаецца праходнасць кішэчніка. Кампенсаторна пашыраецца і гіпертрафуецца вышэйлеглымі аддзеламі тоўстай кішкі.

Хвароба праяўляецца з дня нараджэння запорамі, уздуццем жывата. Дыягназ пацвярджаецца рэнтгеналагічна; пры неабходнасці - біяпсіяй сценкі прамой кішкі.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Ачышчальныя клізмы; унутр вазелінавы алей; масаж жывата, пальцавае расцяжэнне сфінктара прамой кішкі. Пры цяжкім стане хворага і немагчымасці вызвалення тоўстай кішкі ад калавых мас — аперацыя (дзецям да года — выдаленне змененага ўчастка кішкі; стварэнне штучнага задняга праходу).