Хвар (востраў)
Хвар | |
---|---|
харв. Hvar | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 297,37 км² |
Насельніцтва | 11 103 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 37,34 чал./км² |
Размяшчэнне | |
43°09′05″ пн. ш. 16°39′25″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Адрыятычнае мора |
Краіна | |
![]() |
Хвар (харв.: Hvar) — востраў у Адрыятычным моры. Уваходзіць у склад Харватыі. Плошча — 297,37 км². Насельніцтва — 11 103 чалавек (2011). Адміністрацыйны цэнтр — горад Хвар.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Востраў Хвар знаходзіцца на поўдні Далмацыі. Выцягнуты ў даўжыню на 72 км, у шырыню — усяго на 10,5 км. Сфарміраваны пераважна вапнякамі. Найвышэйшая кропка — гара Святога Мікалая (628 м).
Клімат міжземнаморны ўмераны з доўгім спякотным летам і мяккай зімой. Заходняе ўзбярэжжа вельмі засушлівае. У раёне горада Хвар ападкі не перавышаюць у сярэднім 686 мм у год.

Крыніцы пітной і саланаватай вады маюцца толькі на паўночным захадзе. Глебы схільныя да эрозіі.
У гарах захаваліся рэшткі хваёвых і дубовых лясоў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Хвар быў населены ў неалітычную эпоху. У 4 — 3 тысячагоддзях да н. э. на ім існавала развітая ганчарная культура. У 384 г. быў каланізаваны старажытнымі грэкамі, якія далі яму імя Фарос («маяк»), ад якога пайшла сучасная назва вострава. У 219 г. да н. э. быў заваяваны рымлянамі.
У эпоху ранняга сярэднявечча Хвар быў населены славянамі. Уладу над ім аспрэчвалі некалькі дзяржаў, але ў XI ст. ён трапіў пад кантроль Венецыі. Венецыянцы прывезлі на востраў вінаград, які паступова ператварыўся ў важную сельскагаспадарчую культуру. Акрамя таго, тут былі створаны плантацыі араматычных алейных культур. У часы позняга Рэнесанса Хвар з’яўляўся адным з галоўных цэнтраў развіцця паўднёваславянскай культуры, асабліва літаратуры. Аднак складаныя ўзаемаадносіны з венецыянскімі патрыцыямі прывялі да паўстання 1510—1514 гг. на чале Мацея Іваніча.
У 1797 г. далучаны да Аўстрыйскай імперыі. У 1918—1921 гг. быў акупаваны італьянцамі. У 1921 г. уключаны ў склад Югаславіі. З 1991 г. у складзе незалежнай Харватыі.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Хвар мае развітую камунікацыйную і транспартную інфраструктуру. Асновы эканомікі: лоў і перапрацоўка рыбы, вырошчванне вінаграду і лаванды, турызм.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Total Hvar Архівавана 24 сакавіка 2016.
- Visit Croatia: Hvar