Даўжыня цела (з хвастом) 60–400 см. Галава, цела і грудныя плаўнікі ўтвараюць характэрны для скатаў плоскі дыск шырынёй да 2,5 м. Жаберныя адтуліны на ніжнім баку цела. Спінных плаўнікоў няма або (рэдка) адзін малапрыкметны. Хваставая частка адасобленая, хвост тонкі, востраканцовы, даўжэйшы за цела; на ім адзін або некалькі зазубраных шыпоў з баразной, дзе ёсць клеткі з ядавітым сакрэтам (уколы хвастаколавых небяспечныя і для чалавека). Скура гладкая або ўкрытая нешматлікімі шыпікамі.
Вядома да 100 відаў[1]:. Донныя рыбы, жывуць на шэльфе і мелкаводдзях. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах, сустракаюцца і ва ўмерана цёплых водах, прэсных вадаёмах.