Хвастатка вязавая (Satyrium w-album) — дзённы матылёк сямейства блакітніц. Этымалогія лацінскай назвы: W-album (з лацінскай) — В-белае; назва была дадзена па адметнай візуальнай прыкмеце — белай перавязі на ніжнім боку задняга крыла.
Даўжыня пярэдняга крыла — 14-16 мм. Крылы зверху бурага колеру. Заднія крылы з ніткападобным хвосцікам, на ніжнім боку шэрага колеру з белай постдыскальнай лініяй, выгнутай ў форме лацінскай літары «W», і з чырвонай субмаргінальнай паласой.
Сустракаецца на лясных ўзлесках, палянах, лясных высечках, па абочынах дарог, забалочаных і сырых лугах, па берагах рэк і ручаёў. Ва ўмовах Беларусі і Украіны часта прымеркаваны да антрапагенных ландшафтаў: садоў, паркаў, лесапасадак і лесапалос.