Хведар Іосіфавіч Чарнышэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хведар Іосіфавіч Чарнышэвіч
Chviedar Čarnyševič.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1880-я
Месца нараджэння:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, перакладчык
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Хве́дар Іо́сіфавіч Чарнышэ́віч (пач. 1880, Капыль, цяпер Мінская вобласць — ?) — беларускі паэт, перакладчык. Карыстаўся псеўданімамі Н. Бурженін, Тодар, Хведар Таракан; крыптанімамі Ф. Ч., Ф., Ч., Тодар Ч., Тодар Ч-віч, Ф. Ч-іч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Біяграфічных звестак пра Хведара Чарнышэвіча амаль не захавалася. Вядома, што ён шукаў работу ў вёсках Случчыны, займаўся кравецкай справай. З 1916 года пэўны час працаваў на адным з заводаў Петраграда. З 1919 года жыў каля Нясвіжа[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Злева направа: Хведар Чарнышэвіч, Максім Гарэцкі, Лявон Гмырак

Вершы Хведара Чарнышэвіча пачалі з’яўляцца ў друку ў 1908 годзе. Яны змяшчаліся ў газетах Наша ніва (найбольш актыўна ў 1910—1913 гадах), Беларуская думка, Родная страха, Дзяннніца, часопісах Вольная думка, Маладая Беларусь, календарах. Творы Чарнышэвіча змяшчаў Цішка Гартны ў сваіх рукапісных выданнях Заря, Голос низа, што выпускаліся ў Капылі ў 1910—1911 гадах[1].

Лірыка паэта разнастайная. У ёй выразна гучалі тэма Бацькаўшчыны, вера ў надыход лепшай будучыні. Многія вершы Чарнышэвіча маюць публіцыстычнае гучанне, заклікаюць беларусаў абудзіцца да свядомага жыцця («Падгудка», «Прачынайся, мой край», «Жыве Беларусь!» і інш.) У ягонай паэзіі выразна гучаць матывы працы, волі, барацьбы за незалежнасць («Песня каваля» і інш.). Ягоная пейзажная лірыка сведчыць пра тонкасць і далікатнасць аўтарскага ўспрыняцця прыроды роднага краю («Зорка», «Вечар», «Сонца ўстае», «Мора», «Бурная ноч», «Веснавая мелодыя»). Актыўна абараняў беларускую мову і літаратуру (верш «Злыдні панурыя, чорныя»). У паэтычнай спадчыне Хведара Чарнышэвіча ёсць вершы, якія можна аднесці да інтымнай лірыкі. Аўтар паэмы «Нявольнік», напісанай у 1918 годзе[1].

У 1911 годзе пераклаў і пад рэдакцыяй Янкі Купалы выдаў паэму «Кацярына» Тараса Шаўчэнкі[1].

Паэтычная спадчына Хведара Чарнышэвіча часткова захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельнікава З. Чарнышэвіч Хведар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / рэд. А. Мальдзіс. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — Т. 6. — С. 260—261. — 684 с. — ISBN 985-11-0022-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]