Хведар Жычка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хведар Жычка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 сакавіка 1927(1927-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня 2007(2007-07-25) (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Хве́дар Дзмітрыевіч Жы́чка (20 сакавіка 1927, пас. Марс1962 годзе зліўся з в. Гелін), Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 25 ліпеня 2007, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1944-51 г. служыў на Балтыйскім Ваенна-Марскім Флоце, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Потым працаваў літработнікам у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі», адказным сакратаром рэдакцыі часопіса «Бярозка»[1].

У 1959 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Беларусь», галоўным рэдактарам газеты «Літаратуры і мастацтва» (1972—1976). З 1976 года — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1960 г[1].

Памёр 25 ліпеня 2007 года ў Мінску. Пахаваны на могілках «Калодзішчы» пад Мінскам[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершам у 1947 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Стой на вахце, сэрца» (1961), «Росныя лілеі» (1965), «Настой» (1968), «Абеліск» (1973), «Абавязак» (1979), «Карэц калодзежнай вады» (вершы і паэмы, 1984), «Абрус» (1985), «Абдымкі сонца» (1988) і паэмы «Партызанскі праспект» (1975)[1].

У сааўтарстве з П. Беразняком напісаў кнігі апавяданняў і фельетонаў «Сукенка ў крапінку» (1956) і «Лясныя страхі» (1959). У вострасюжэтных апавяданнях і аповесцях для дзяцей раскрывае сталенне характару юнага героя: "Каштанавы «Масквіч» (1959), «Піфагоравы штаны» (1961), «Зброю бяруць сыны» (1964), «Зорачка-пяцёрачка» (1965), «Дзе растуць бяссмертнікі» (1967), «Дзень будзе ясны» (1981). Выйшлі зборнікі апавяданняў «Паспелі суніцы» (1966), «Букет вяргіняў» (1970), навукова-папулярныя нарысы «Мая вуліца» (1970), «Мы па вуліцы ідзём» (з І. Чыжэўскім, 1973), «Старонкі піянерскай гісторыі» (1975), зборнік вершаў «Сонца скача па траве» (1989). У 1977 г. выдаў зборнік гумарэсак «Спагадлівыя людзі». У 2014 годзе асобнай кнігай выйшла аповесць «Косць твая і плоць твая»[1].

Пераклаў творы чэшскіх, украінскіх, славацкіх, польскіх аўтараў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Т. Масэнкі «Казка нашага лесу» (1962), М. Алейніка «Леся» (з В. Крайко, 1967) і «Жылюкі» (1983), Л. Украінкі «Лясная песня» (1971), Б. Ногейла «Паводка» (1977), В. Нэзвала «Васількі і гарады» (1986). Выдаў зборнік выбраных паэтычных перакладаў «Вокны ў сад» (1987). Склаў анталогію сучаснай чэшскай паэзіі «Высокае неба» (1980)[1].

Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 194)[1].

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі[1].
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Віцезслава Нэзвала (1983) за пераклады і прапаганду чэшскай і славацкай паэзіі.
  • Узнагароджаны Дыпломам і медалём Славацкага літаратурнага фонду (1984)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к Жычка Хведар – Белліт  (21 кастрычніка 2023). Праверана 31 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X