Хведар Шыбут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Хведар Шыбут (26 чэрвеня 1901, паводле іншых звестак 14 красавіка 1900, в. Дунайчыцы, Клецкі раён, Мінская вобласць — 18 снежня 1990, Норт-Плейт, Небраска, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. прыхільнік Беларускай цэнтральнай рады на эміграцыі.

У пачатку 1920-х арганізоўваў беларускае культурнае жыццё, стварыў у Дунайчыцах тэатральны гурток. У 1924 далучыўся да паланафільскай Беларускай часовай рады. У 19251926 быў членам Беларускага сялянскага саюза. Падчас нямецкай акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны працаваў у беларускай грамадзянай адміністрацыі. З лета 1944 — на эміграцыі. У 1945 стаў кіраўніком бацькоўскага камітэта Беларускай гімназіі ў Рэгенсбургу. У 1950 пераехаў у ЗША. Пасяліўся ў Пуэбла (штат Каларада). З канца 1950-х гадоў пачаў выконваць абавязкі прадстаўніка Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі на штат Каларада.

Быў жанаты на Вользе Адарыч (нар. 9 кастрычніка 1900). Дзеці: Люба Шыбут (нар. 20 мая 1930) і Янка Шыбут (26 чэрвеня 1933).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сьв. памяці Міхаіл Лазоўскі // Беларус. — 1977. — № 246. — Кастрычнік. — С. 4.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, А. Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. - Смаленск: [б.в.], 2009. - 428 с., [12] с. іл. - (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16). — С. 181—410.