Хвоснік
Выгляд
Хвоснік | |||||||||||||||||
![]() Хвоснік звычайны (Hippuris vulgaris) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Hippuris L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Хвоснік, Баляскі, Хваснік[1], Пярыльцы[1] (Hippuris) — род кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамастойныя, членістыя, пустыя. Лісце суцэльнае, лінейнае, без прылісткаў, у кальчаках. Кветкі адзінкавыя, у пазухах лісця, дробныя, беспялёсткавыя, зеленаватыя. Плод — касцянка.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Выдзяляюцца 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі хвоснік звычайны, або вадзяная сасонка (Hippuris vulgaris) трапляецца на багністых берагах рэк і азёр, вільготных лугах, нізінных балотах.
Зноскі
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Траццякоў Дз. Хвоснік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Хвостник // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хвостник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)