Хвоя кедравая еўрапейская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хвоя кедравая еўрапейская
Zirbe01.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinus cembra L., 1753

Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506605
NCBI  58041
EOL  1033596
GRIN  t:28427
IPNI  262848-1
TPL  kew-2563139

Хвоя кедравая еўрапейская (Pinus cembra) — від дрэў з роду Хвоя.

Дрэва вышынёй 20—25 м, з густой шырокаяйцападобнай кронай. Ігліца па 5 у пучках, цвёрдая, з блакітнаватымі вусцейкавымі палоскамі, вызубленая па краі. Шышкі яйцападобныя, прамастойныя.

Пашырана ў Альпах і Карпатах. На Беларусі інтрадукавана з сярэдзіны XIX ст., адзінкавыя дрэвы зберагліся ў некаторых парках.

Устойлівая ла гарадскіх умоў. Можа выкарыстоўвацца ў азеляняльных пасадках. Мае шэраг дэкаратыўных форм, якія адрозніваюцца характарам росту і афарбоўкай ігліцы: калонападобную, карлікавую, залацістую.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шкутко М. Хвоя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.