Перайсці да зместу

Хеб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Хеб
Cheb
50°04′46″ пн. ш. 12°22′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Край Карлаварскі
Раён Хеб
АПП Хеб
Кіраўнік Jan Vrba[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1179
Першая згадка 1061
Ранейшыя назвы Эгер
Плошча 96,37 км²
Вышыня цэнтра 459 м
Водныя аб’екты Огржэ
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 33 060 чалавек (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 350 02
Аўтамабільны код K (старыя CH)

mestocheb.cz
Паказаць/схаваць карты


Хеб (Чэхія)
Хеб
Хеб


Мапа

Хеб (чэшск.: Cheb [ˈxɛp]), был. Эгер (ням.: Eger) — горад у Чэхіі, на рацэ Огржэ. Знаходзіцца на заходняй мяжы Чэхіі з Германіяй, колькасць насельніцтва — 32 тыс. чалавек. Адміністрацыйны цэнтр раёна Хеб.

Будаўніцтва першага каменнага граду на месцы славянскага паселішча звязана з нямецкай каланізацыйнай палітыкай ранняга Сярэднявечча.

У XI стагоддзі былое славянскае гарадзішча стала часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі ў складзе ўладанняў Штаўфенаў. Горад меў статус імперскага горада.

У 1157 годзе Хеб перайшоў па спадчыне да нямецкага імператара (кайзера) Фрыдрыха Барбаросы, які перабудаваў стары град у імператарскі пфальц.

У часы кіравання караля Іаана горад, як спадчынны заклад, быў канчаткова далучаны да земляў кароны чэшскай, маючы статус самастойнай зямлі з уласным соймам. Паслугамі Хеба ў сваіх палітычных мэтах карыстаўся і чэшскі кароль Іржы з Падэбрадаў.

У XVI стагоддзі жыхары Хеба пачынаюць прымаць пратэстанцтва. 25 лютага 1634 года ў будынку цяперашняга Хебскага музея быў забіты генералісімус імператарскіх войскаў Альбрэхт фон Валенштэйн.

У другой палове XVII — XVIII стагоддзях горад перабудоўваецца ў стылі барока. У перабудовах удзельнічалі архітэктары К. Дынцэнгофер, А. Лейтэр, П. Баер, Б. Аліпрандзі, А. Пфейфер.

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны горад і яго наваколлі адышлі да створанай на тэрыторыі былой імперыі Габсбургаў (Аўстра-Венгрыя) Чэхаславакіі. Гэта пацягнула за сабой пагаршэнне ўзаемаадносін паміж немцамі і іншымі жыхарамі. Англійскі прэм’ер Лойд Джордж празорліва паказваў на тое, што трапленне значнай часткі нямецкага насельніцтва пад юрысдыкцыю зноў утвораных дзяржаў непазбежна прывядзе да новай сусветнай вайны. Прадвеснікам гэтага стаў Судэцкі крызіс, які прывёў да бяскроўнага ўводу нямецкіх войскаў у Чэхаславакію.

З 1970 года ў Хебе кожныя 2 гады праходзіць традыцыйны маладзёжны фестываль духавых аркестраў FIJO. У Хебе ёсць свой музей, тэатр з пастаяннай сцэнай, Дзяржаўная галерэя выяўленчага мастацтва, шэраг прыватных галерэй і абласная бібліятэка.

ГодКолькасць
1869 13 456 [2]
1869 17 826 [3]
1880 17 148 [2]
1880 21 575 [3]
1890 22 875 [3]
1900 28 084 [3]
1910 31 761 [3]
1921 32 735 [3]
1930 31 546 [2]
ГодКолькасць
1930 37 599 [3]
1950 18 066 [2]
1950 20 178 [3]
1961 22 133 [3]
1961 20 535 [2]
1970 26 650 [3]
1970 25 332 [2]
1980 30 886 [3]
1980 31 039 [2]
ГодКолькасць
1991 31 847 [2]
1991 31 847 [3]
2001 32 893 [3]
2011 32 401 [3]
2014 32 617 [4]
2016 32 355 [5]
2017 32 394 [6]
2018 32 171 [7]
2019 31 988 [8]
ГодКолькасць
2020 31 977 [9]
2021 31 920 [10]
2021 30 161 [11]
2022 30 420 [12]
2023 31 954 [13]
2024 32 825 [14]
2025 32 808 [15]
  • Арэал імператарскай крэпасці з гарадскімі ўмацаваннямі (11 ст. на месцы былога славянскага гарадзішча 9-10 ст.), бергфрыд (Чорная вежа)
  • капэла Св. Эрхарта і Урсулы
  • руіны пфальца (палаца) Фрыдрыха Барбаросы
  • плошча караля Іржы з Падэбрадаў
  • храм Св. Мікулаша і Св. Алжбеты (Мікалая і Елізаветы)
  • Шпалічак, комплекс кіпецкіх дамоў,
  • няскончаная ратуша па праекце Аліпрандзі (1723-28)
  • былы касцёл Св. Клары (1708-12), архітэктар К. Дыецэнхофер (меркавана).
  • касцёл Св. Вацлава (XVII ст.)
  • Францысканскі касцёл пры мінарыцкім кляштары (сяр. XII ст.)
  • гарадскі музей (з 1873 г.), у доме Пахелбелa, у будынку якога забілі Альбрэхта фон Валенштэйна.
  • касцёл Св. Варфаламея
  • дом Габлера

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. DeníkVltava Labe Media, 2022. Праверана 6 лістапада 2023.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. ŠkrabalČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6 Праверана 4 верасня 2018.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Historický lexikon obcí České republiky – 1869–2011ČSÚ, 2015.
  4. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2014Praha: 2014.
  5. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2016Praha: 2016. Праверана 3 верасня 2016.
  6. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2017Praha: 2017. — ISBN 978-80-250-2770-7 Праверана 4 мая 2017.
  7. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2018Praha: ČSÚ, 2018. — ISBN 978-80-250-2843-8 Праверана 1 мая 2018.
  8. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2019Praha: ČSÚ, 2019. — ISBN 978-80-250-2914-5 Праверана 4 мая 2019.
  9. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2020Praha: ČSÚ, 2020. Праверана 1 мая 2020.
  10. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2021Praha: ČSÚ, 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
  11. Český statistický úřad (unspecified title) Праверана 18 красавіка 2022.
  12. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2022Praha: ČSÚ, 2022. Праверана 2 мая 2022.
  13. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2023Praha: ČSÚ, 2023. Праверана 25 мая 2023.
  14. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2024Praha: ČSÚ, 2024. Праверана 19 мая 2024.
  15. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2025Praha: ČSÚ, 2025. Праверана 18 мая 2025.
  16. 1 2 https://www.cheb.cz/partnerska-mesta/ms-56503/
  17. Partnerské mestá
  18. https://ura.news/news/1052536837
  19. https://web.archive.org/web/20210718122948/https://www.cheb.cz/partnerska-mesta/ms-56503/