Хедвіга Шарлота Нордэнфліхт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хедвіга Шарлота Нордэнфліхт
Hedvig Nordenflycht by Pasch.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 лістапада 1718(1718-11-28)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1763(1763-06-29)[4][1][…] (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Якаб Фабрыцыус[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, паэтка, гаспадыня літаратурнага салону, пісьменніца
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Хедвіга Шарлота Нордэнфліхт (шведск.: Hedvig Charlotta Nordenflycht; 1718—1763) — шведская пісьменніца і паэтэса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 28 лістапада 1718 у Стакгольме і была самай малодшай з пяці дзяцей чыноўніка Андэрса Андэрсана Нордбама (Anders Andersson Nordbohm, 1675—1734) і яго жонкі Крысціны Розін (Christina Rosin). У 1727 годзе яе бацька быў удастоены фаміліі Нордэнфліхт. Пасля выхаду бацькі на пенсію ў 1730 годзе, сям’я абаснавалася ў маёнтку Viby у прыходзе Harbo.

Хедвіга атрымала ў асноўным хатнюю адукацыю: яе вучыў Йохан Тыдэман (Johan Tideman, 1710—1737), вучань Крыстофера Польхема[sv], які быў настаўнікам яе брата Андэрса (Anders Nordenflycht, 1710—1740). У 1734 годзе супраць сваёй волі была заручана з Юханам Тыдэманам. Яна не лічыла яго фізічна прывабным, і абручэнне яе было прарвана ранняй смерцю Тыдэмана.

23 красавіка 1741 года Хедвіга Нордэнфліхт выйшла замуж за Якаба Фабрыцыўса (1704—1741), які быў яе настаўнікам французскай мовы і да ўступлення ў шлюб быў назначаны капеланам адміралцейства ў Карльскруне. Гэты брак быў шчаслівым для Хягдвігі, но вельмі картокім: Якаб забалеў і памер у снежні 1741 года. Хедвіга ўпала ў дэпрэсію і ўехала з Карльскруны ў арэндованы катэдж у мястэчку Лідынгё, недалёка ад Стакгольма. Там яна напісала зборнік вершаў «Den sörgande turtur-dufvan», адлюстроўваючы яе пачуцці пасля смерці каханага.

Партрэт працы Юхана Марціна[sv]

Нордэнфліхт вярнулася пасля траўра ў Стакгольм. У гэты момант яе эканамічнае становішча пагоршылася, і яна была вымушана самастойна ўтрымліваць сябе, вырашыўшы зарабатваць на жыннё сваім літаратурным талентам. У 1742 годзе яна напісала паэму «Svenska fruntimrets klagan» аб каралеве Элеаноры Ульрыцы. У гэтым жа годзе яна падала заяўку на пенсію ў адміралцейства пасля смерці мужа, і яно было задаволена ў наступным годзе дзякуючы ўмяшальніцтву караля, які саслаўся на яе літаратурны талент. Хедвіга напісала яшчэ некалькі вершаў для каралеўскага дома, і ў 1747 годзе ёй было прызначана невялікая дапамога ад кранпрынцэсы Луізы Ульрыкі. Пасля буйнага Стакгольмскага пажару 1751 года яна і яе маці лішыліся свайго дома, пасля чаго яны звярнуліся за дапамогай ў Рыксдаг і атрымалі ў 1752 годзе штогодную дапамогу на жыцце. У выніку яе фінансавае становішча палепшылася, і Хедвіга здолела сканцэнтравацца на літаратурнай дзейнасці, не звяртаючы ўвагі на грашовыя праблемы. 14 красавіка 1753 года Хедвіга Норэнфліхт стала членам літаратурнага таварыства Tankebyggarorden[sv], атрымаўшы там імя «Uranie». Яна стварыла ўласны літаратурны салон, дзе была цесна звязана з Густава Філіпа Кройцам і Густавам Гіленборгам.

Зборнік вершаў «Den sörgande turtur-dufvan» (1743).

У 1762 годзе Хедвіга пасялілася на маленькай віле, якую яна пабудавала каля замка Скуклостэр, назваўшы яе Lugnet («Спакой»). У гэты перыяд яна закахалася ў Йохана Фішэрстрома, на сямнаццаць год маладзейшага за яе. Фішэрстром, нарадзіўшыйся ў 1735 годзе, быў студэнтам Лундскага ўніверсітэта з радыкальнымі ідэямі і літаратурнымі інтарэсамі. З ім Хедвіга Нордэнфліхт пазнаёмілася ў кругах Tankebyggarorden[sv]. Яна паклапацілася аб тым, каб Йохан атрымаў пасаду ў маёнтку Шоэ, дзе жыла яе сяброўка Катарына Шартлота Дэлагардзі. Аднак Юхансан Фішэрстром стаў заляцацца да Дэлагардзі, стварыўшы любоўны трохкутнік і зрабіўшы сітуацыю нязноснай для Нордэнфліхт. У рэзультаце, па адной з версій, Хедвіга здзейсніла самагубства, па другой — захварэла на прастуду, пераходзячы рачулку, якая аддзяляла яе віллу ад замка Дэлагардзі. Як бы то ні было, сучаснікі паведамлялі, што да гэтага моманту яна пакутавала ад хваробы, сімптомы якой былі падобныя на рак.

Памерла 29 чэрвеня 1763 года ў лене Упсала.

У Нацыянальнай партрэтнай галерэі Швецыі ў Грыпсхольме[sv], адчыненай у 1822 годзе, Хедвіга Шарлота Нордэнфліхт была адной з першых шасці жанчын шведскай гісторыі, партрэты якіх з’явіліся ў калекцыі галерэі, разам з Брыгітай Шведскай, Соф’яй Элізабет Брэнер, Барбра Стыгсдотэр, Соф’яй Элеанорай Русенханэ і Вендэлай Шутэ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stolpe, Sven. 40 svenska författare. Höganäs: Bra böcker. Libris 198660.
  • Öhrberg, Ann. Vittra fruntimmer: författarroll och retorik hos frihetstidens kvinnliga författare, Uppsala universitet. Litteraturvetenskapliga nstitutionen. Avdelningen för litteratursociologi.
  • Stålmarck, Torkel. Hedvid Charlotta Nordenflycht — ett porträtt, Stockholm; Nordstedt.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Hedvig Charlotta Nordenflycht — 1917.
  2. 2,0 2,1 Hedvig Charlotta Nordenflycht // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hedvig Charlotta Nordenflycht // FemBio: Банк данных о выдающихся женщинах, Frauerdatenbank Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.