Хейна Кійк
| Хейна Кійк | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, аграном |
| Дата нараджэння | 14 мая 1927[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 лютага 2013[2] (85 гадоў) |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Helmi Puur[d] |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Хейна Кійк (эст.: Heino Kiik; 14 мая 1927, Эніксаарэ, воласць Авінурмэ, Іда-Вірумаа, Эстонія — 22 лютага 2013) — эстонскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў школе ў Вадзі з 1935 па 1941 год, а затым у сярэдняй школе ў Муствеэ да 1944 года. Падчас савецкай акупацыі Эстоніі ў 1945 г. яго бацька Яан (1899—1947) быў арыштаваны, а ў 1949 г. маці Эла-Ёханна (* 1899) і брат Калью (* 1935), а таксама іншыя члены сям’і былі дэпартаваныя ў Сібір. Бацька і іншыя члены сям’і загінулі ў Сібіры.
З 1945 па 1947 год Кійк вучыўся ў Інстытуце садаводства ў Рапіне. З 1947 па 1956 год Кійк вывучаў сельскагаспадарчую навуку ў Эстонскай сельскагаспадарчай акадэміі (цяпер Эстонскі ўніверсітэт прыродазнаўчых навук) у Тарту. З 1948 года працаваў аграномам і агароднікам.
Хайна Кійк пачаў журналісцкую і пісьменніцкую кар’еру ў 1950-я гады. З 1952 па 1954 год працаваў памочнікам у сельскагаспадарчай газеце «Talurahvaleht», у 1950/51 гадах у рэдакцыі камуністычнай газеты «Rahva Hääl» («Голас народа») і з 1955 па 1958 год у газеце «Edasi» («Наперад»). У 1952—1962 гадах быў рэдактарам часопіса «Sotsialistlik Põllumajandus» («Сацыялістычная сельская гаспадарка»). Апублікаваў шмат кніг і нарысаў па садоўніцтву і расліназнаўству.
З 1969 па 1971 год і ў 1974/75 гадах Кійк наведваў пісьменніцкія курсы ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага ў Маскве. З 1963 года Кійк працаваў як свабодны аўтар. Хейна Кійк стаў вядомы шырокай аўдыторыі найперш дзякуючы сваёй празаічнай літаратуры. У 1969 годзе ўступіў у Саюз пісьменнікаў Эстонскай ССР. У 1976—1981 і 1986—1989 гадах быў членам праўлення Саюза пісьменнікаў. З 1981 па 1986 год быў сакратаром.
Яго раманы схільныя да рэалізму. Пісаў таксама падарожную літаратуру і навукова-папулярныя творы. Звярнулі на сябе ўвагу і яго ўспаміны, якія ён публікаваў у дзённікавай форме з 1976 года. Кійк назваў іх «дакументальнымі раманамі».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Heino Kiik // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130337560 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.