Хелена Шэрфбек
| Хелена Шэрфбек | |
|---|---|
![]() У 1890-я гады | |
| Імя пры нараджэнні | Helene Sofia Schjerfbeck |
| Дата нараджэння | 10 ліпеня 1862 |
| Месца нараджэння | Хельсінкі, Вялікае княства Фінляндскае |
| Дата смерці | 23 студзеня 1946 (83 гады) |
| Месца смерці | Сальтшобадэн, Швецыя |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства |
|
| Род дзейнасці | мастачка, экслібрысіст |
| Жанр | партрэт, нацюрморт[2], аўтапартрэт[2] і гістарычны жывапіс[2] |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | натуралізм, рэалізм і экспрэсіянізм |
| Вядомыя працы |
Omakuvat (1878—1945) Haavoittunut soturi hangella (1880) Pikkusiskoaan ruokkiva poika (1881) Toipilas (1888) Kotona (1903) |
| Уплыў | Gustave-Claude-Étienne Courtois[d], Léon Bonnat[d][2] і Adolf von Becker[d][2] |
| Уплыў на | Hilda Flodin[d], Хуга Сімберг[2], Juho Rissanen[d][2] і Verner Thomé[d][2] |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Хе́лена Шэ́рфбек (фінск.: Helene Sofia Schjerfbeck, 10 ліпеня 1862, Хельсінкі, Вялікае Княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 23 студзеня 1946, Сальтшобадэн, Швецыя) — фінска-шведская мастачка, прадстаўніца мадэрну.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 10 ліпеня 1862 у Хельсінкі, сталіцы Вялікага Княства Фінляндскага Расійскай імперыі. Бацька — Свантэ Шэрфбек (1833—1876), маці — Вольга Іахана Прынц (1839—1923), старэйшы брат Магнус (1860—1933). [3]
Вывучала жывапіс у мастацкай школе Фінскага Таварыства Мастацтваў.
Удзельнічала ў выстаўках з 1880 года. У маладым узросце заваявала прызнанне. Атрымаўшы стыпендыю ад Сената Расійскай імперыі, вучылася ў Парыжы, у Акадэміі Каларосі.

Пісала пейзажы, партрэты, карціны на гістарычныя тэмы. Яе мастацкі стыль зведаў мноства змен — ад акадэмічнага рэалізму да экспрэсіянізму. Пэўны ўплыў на творчасць мастачкі аказалі творы Дастаеўскага, Пруста і Рэмбо.
З 1921 года жыла галоўным чынам у Хювінкяа. Напачатку Зімовай вайны пераехала ў Тэнала, дзе правяла каля года. У 1944 з'ехала ў Швецыю, дзе і сканала ў студзені 1946 года.
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 11 мая 2024.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Biografiskt lexikon för Finland — SLS.
- ↑ Schjerfbeck, Helene (1862—1946) (англ.), (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сто замечательных финнов. Калейдоскоп биографий = 100 suomalaista pienoiselämäkertaa venäjäksi / Ред. Тимо Вихавайнен (Timo Vihavainen); пер. с финск. И. М. Соломеща. — Хельсинки: Общество финской литературы (Suomalaisen Kirjallisuuden Seura), 2004. — 814 с. — ISBN 951-746-522-X.. — Электронная версія (Праверана 18 лютага 2010)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія і працы мастачкі Архівавана 19 кастрычніка 2011. (англ.)
