Перайсці да зместу

Хелен (ураган)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хелен
англ.: Hurricane Helene
фр.: Ouragan Hélène[1]
грэч. Τυφώνας Χέλεν[2]
Выява
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Карыбскае мора, Мексіканскі заліў і ЗША
Дата пачатку 24 верасня 2024
Дата заканчэння 27 верасня 2024[3]
Lowest atmospheric pressure 938 hectopascal[4]
Maximum sustained winds 63 метр у секунду[4] і 62 метр у секунду[4]
Карта месцазнаходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хелен (англ.: Helene) — магутны трапічны цыклон, які ўтварыўся ў Атлантычным акіяне ў канцы верасня 2024 года і закрануў паўднёвы ўсход ЗША.

Трапічны цыклон утварыўся над Карыбскім морам 24 верасня, затым ён рухаўся на поўнач.

Хуткасць ветру ў некалькіх штатах ЗША дасягала 209—251 км/г. На паўднёвым усходзе больш за 4 млн чалавек засталіся без электраэнергіі, у тым ліку больш за 1 млн у Фларыдзе. Сярод ахвяр стыхіі таксама ёсць жыхары Джорджыі, Паўночнай і Паўднёвай Караліны. У гэтых рэгіёнах і ў штаце Тэнэсі ўтварыліся зоны падтаплення, разбурана вялікая колькасць дамоў, павалены дрэвы. Нацыянальная акіянічная служба ЗША зафіксавала павышэнне ўзроўню вады і паводкі ў Фларыдзе, якія ўтварыліся пасля працяглых дажджоў. Многія людзі ў затопленых зонах былі заблакіраваны ў сваіх дамах да прыбыцця ратавальнікаў.

27 верасня ўраган аслабеў да ўзроўню трапічнага шторму. Паколькі стыхія працягвае свой рух на поўнач ЗША, улады папярэджваюць жыхароў аб рызыках для жыцця і раяць ім праяўляць асцярожнасць, асабліва ў пацярпелых ад непагадзі раёнах[5].