Хельсінгбарг
| Горад | |||
| Хельсінгбарг | |||
|---|---|---|---|
| шведск.: Helsingborg | |||
|
|||
| 56°03′ пн. ш. 12°42′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Лен | Сконэ | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1085 | ||
| Першая згадка | 1085 | ||
| Плошча | 39,7 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 13 м[2] | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 126,754 [1] чалавек (2009) | ||
| Шчыльнасць | 2519 чал./км² | ||
| Афіцыйная мова | шведская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 042 | ||
| Паштовы індэкс | 25X XX | ||
| Іншае | |||
| Правінцыя | Сконэ | ||
|
|
|||
| helsingborg.se | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Хе́льсінгбарг (шведск.: Helsingborg, ['hɛlsiŋ'bɔrj]) — горад на поўдні Швецыі, у лене Сконэ, у аднайменнай правінцыі, цэнтр аднайменнай камуны. Порт у праліве Эрэсун. Чыгуначным і аўтамабільным паромам злучаны з г. Хельсінгёр у Даніі.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада паходзіць ад словаў «helsing» — частка шыі, а ў дадзеным выпадку — найвузейшае месца праліва Эрэсун, і «borg» — замак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Хельсінгбарг — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Скандынавіі, лічыцца што забудова ў форме невялікай крэпасці існавала тут ужо ў X стагоддзі.
Адам Брэменскі ўзгадвае горад у 1070-х гадах, а 21 мая 1085 года Хельсінгбарг згадваецца ў лісце дацкага караля Кнута Святога — гэтая дата і з'яўляецца афіцыйнай датай заснавання горада. У XII стагоддзі тут пабудавалі значна мацнейшы замак, горад пачаў расці і ў XIV стагоддзі Хельсінгбарг становіцца адным з найбуйнейшых гарадоў Даніі. У 1332 годзе горад разам з усім Сконэ і Блекінге набыў шведскі кароль Магнус Эрыксан, аднак ужо ў 1360 годзе дацкі кароль Вальдэмар Атэрдаг зноў адваяваў гэтыя землі. У XV—XVI стагоддзях значнасць Хельсінгбаргу паменшылася са з'яўленнем на супрацьлеглым беразе Эрэсуна замка Кронбарг у горадзе Хельсінгёр. У 1658 годзе Хельсінгбарг пераходзіць Швецыі і ў бліжэйшыя паўстагоддзі пабачыў шмат войнаў: у прыватнасці, у 1710 годзе, у часе Вялікай Паўночнай вайны тут шведская армія Магнуса Стэнбака перамагла датчанаў.
У XIX стагоддзі горад паступова пачынае расці. У 1892 годзе Хельсінгбарг і Хельсінгёр былі злучаныя паромам, прычым гэты транспарт злучае два гарады і дасёння. У 1921 годзе ў Хельсінгбаргу адчыніў свае дзверы першы ў Швецыі гарадскі тэатр, які, дарэчы, у 1944 годзе ўзначальваў Інгмар Бергман. 15 верасня 1973 годзе ў мясцовым шпіталі памёр кароль Густаў VI Адольф.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць: суднабудаванне, электра-тэхнічная, гумава-тэхнічная, хімічная, керамічная, харчовая, каляровая металургія (выплаўка медзі).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Вежа «Чэрнан» (літаральна «ядро») — пабудаваная ў 1310-х гадах.
- Царква Святой Марыі (XII ст.)
- Фахверкавы Дом Якаба Гансэна (1641).
- Ратуша (1887)
- Гарадскія ўмацаванні з Тэраснымі лесвіцамі
- Помнік Магнусу Стэнбаку
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Арвід Посэ — прэм’ер-міністр Швецыі.
- Юдыт Хёрндаль (1883—1969) — шведская оперная спявачка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хельсінгбарг. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хельсінгбарг- Сайт горада (шведск.) (англ.)