Хенг Самрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хенг Самрын
кхмер.: ហេង សំរិន
Сцяг4-ы Старшыня Нацыянальнай Асамблеі Камбоджы
з 2006
Папярэднік Нарадом Ранарыт
Сцяг1-ы Старшыня Дзяржаўнага Савета Дзяржавы Камбоджа Сцяг
1 мая 1989 — 6 красавіка 1992
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг1-ы Старшыня Дзяржаўнага Савета Народнай Рэспублікі Кампучыя
27 чэрвеня 1981 — 1 мая 1989
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг2-і Генеральны сакратар ЦК Народна-рэвалюцыйнай Партыі Кампучыі
1981 — 1991
Папярэднік Пен Саван
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг1-ы Старшыня Народна-рэвалюцыйнага Камітэта Народнай Рэспублікі Кампучыя
7 студзеня 1979 — 27 чэрвеня 1981
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 25 мая 1934(1934-05-25) (89 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Дружбы Grand Order of National Merit Gold Star Order Royal Order of Sowathara
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хенг Самрын (нар. 25 мая 1934, вёска Как, Камбоджа) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Камбоджы (у 1976-91 гадах Кампучыі). Член Народнай (да 1991 года Народна-рэвалюцыйнай) партыі Камбоджы з 1959 года; член яе выканкама (з 1977 года), генеральны сакратар (1981-91), ганаровы старшыня (з 1991) ЦК.

Удзельнік узброеннай барацьбы супраць рэжыму Лон Нола (з 1970 года), пасля яго падзення ў арміі рэжыму «чырвоных кхмераў»: палітычны камісар і камандзір дывізіі, намеснік начальніка штаба Усходняй ваеннай зоны (1976-78). У 1978 годзе ўзначаліў паўстанне вайсковых частак (падтрымана в'етнамскімі войскамі) супраць улады Пол Пота. З канца 1978 года старшыня ЦК Адзінага фронту нацыянальнага выратавання Кампучыі. Старшыня Народна-рэвалюцыйнага савета (1979-81), Дзяржаўнага савета (1981-91) Камбоджы. Ва ўмовах фактычнага кантролю В'етнама над краінай і працяглай грамадзянскай вайны з прыхільнікамі Пол Пота праводзіў курс на пабудову сацыялізму на в'етнамскі ўзор.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]