Хендрык ван Бален Старэйшы
Хендрык ван Бален Старэйшы | |
---|---|
нідэрл.: Hendrik van Balen | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 1570-я[1] ці 1573[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1632[4][5][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Hendrick van Balen the Younger[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хендрык ван Бален (Старэйшы) (нідэрл. Hendrik van Balen) (каля 1575, Антверпен — 17 ліпеня 1632, Антверпен) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак.
Бален вучыўся ў Адама ван Ноарта і ва ўзросце 17 гадоў быў прыняты ў гільдыю мастакоў Антверпена, якая насіла імя Святога Лукі. З 1592 па 1593 г. ён быў дэканам гэтай гільдыі.
У 1605 годзе Хендрык ван Бален ажаніўся з Маргарэт Брырс. У ван Баленаў было адзінаццаць дзяцей, у гісторыю ўвайшлі мастакі Хендрык ван Бален Малодшы (1623—1661), Каспар ван Бален (1615—1641) і Ян ван Бален (1611—1654). У рэестры гільдыі запісана 26 вучняў ван Балена, сярод іх Антоніс ван Дэйк і Франс Снейдэрс.
Прыналежнасць ван Балена да Братэрства Раманістаў гаворыць аб тым, што ён як мінімум адзін раз пабываў у Рыме ці ўвогуле Італіі. У 1613 годзе ван Бален быў дэканам Братэрства Раманістаў.
Магіла ван Балена Старэйшага знаходзіцца ў антверпенскай царкве Св. Якава.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ https://www.museabrugge.be/collection/work/id/0000_GRO1724_II Праверана 29 красавіка 2024.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #123589797 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Hendrik van Balen d.Æ.
- ↑ Hendrik Van Balen The Elder — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7