Херберт Аарон Хаўптман
Херберт Аарон Хаўптман | |
---|---|
англ.: Herbert Aaron Hauptman | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1917[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 2011[6][5][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, хімік, выкладчык універсітэта, крышталограф, філосаф |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джэром Карле і Richard Albert Good[d][13] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Херберт Аарон Хаўптман (англ.: Herbert Aaron Hauptman; 14 лютага 1917, Нью-Ёрк — 23 кастрычніка 2011, Буфала) — амерыканскі матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1985 «за выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур», якую ён падзяліў са сваім шматгадовым калегам Джэромам Карле.
Біяграфія і навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]
Херберт Хаўптман нарадзіўся ў Нью-Ёрку, старэйшым сынам у сям’і імігрантаў з Аўстра-Венгерскай імперыі — друкара Ізраіля Хаўптмана і прадаўшчыцы Леі Розенфельд. Вырас у Бронксе. У 1937 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Сіці-каледжы пры Нью-Ёркскім універсітэце, дзе ён пазнаёміўся з Джерамам Карле, а ў 1939 годзе — ступень магістра па матэматыцы ў Калумбійскім універсітэце. Падчас вайны служыў спачатку ў ваенна-паветраных сілах ЗША ў якасці інструктара па электроніцы, а затым — афіцэра-метэаролага.
З 1947 года ён пачаў працаваць у ваенна-марской навукова-даследчай лабараторыі ў Вашынгтоне, дзе стаў займацца даследаваннем і стварэннем метадаў матэматычнай апрацоўкі дадзеных рэнтгенаструктурнага аналізу. Карле і Хаўптману ўдалося разлічыць фазу рэнтгенаўскага пучка, гэта значыць тое, наколькі адхіліўся кожны прамень пры праходжанні праз крышталь. У 1953 годзе Карле і Хаўптман апублікавалі артыкул аб выніках сваёй працы, але матэматычны апарат апынуўся на столькі складаным, што хімікі не змаглі ацаніць магчымасці іх метаду. Толькі праз 15 гадоў жонка Карле, Ізабэла, фізіка-хімік, ўжыла метад на практыцы пры аналізе вялікіх малекул. Яе праца пераканала спецыялістаў у галіне крышталаграфіі ў карыснасці і высокай ступені дакладнасці прамога метаду расшыфроўкі структур.
У 1955 годзе Хаўптман абараніў дысертацыю па матэматыцы ў Мэрылендскім універсітэце па рэнтгенаструктурнаму аналізу.
З 1970 года быў намеснікам дырэктара па навуцы медыцынскага фонду Буфала (штат Нью-Ёрк), а з 1972 года стаў віцэ-прэзідэнтам і навуковым дырэктарам гэтага медыцынскага фонду (цяпер Медыцынскі навукова-даследчы інстытут Хаўптман-Вудварда (Hauptman-Woodward Medical Research Institute)).
У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[15].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Нобелеўская прэмія па хіміі (1985)
- Медаль Дзірака (1991)
Зноскі
- ↑ Herbert Aaron Hauptman // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Herbert Aaron Hauptman // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Herbert Aaron Hauptman // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Herbert Hauptman dies at 94; won Nobel Prize in chemistry // Los Angeles Times — LA: 2011. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
- ↑ а б в Herbert A. Hauptman
- ↑ Dr. Herbert Hauptman, Nobel Prize winner, is dead at 94 // The Buffalo News — Buffalo: 2011. — ISSN 0745-2691
- ↑ http://www.nndb.com/org/512/000041389/
- ↑ How Did Dr. Herbert Hauptman Contribute to Medicine? // Medical Daily — 2011.
- ↑ Herbert A. Hauptman, Nobel Laureate, Dies at 94 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2011. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=HAUPTMAN,%20Herbert%20A. Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ World Scientists' Warning To Humanity (англ.). stanford.edu (18 лістапада 1992). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 1998. Праверана 25 чэрвеня 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аўтабіяграфія Херберта Хаўптмана на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Біяграфія ў энцыклапедыі Кругасвет(недаступная спасылка) (недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гарадскога каледжа Нью-Ёрка
- Выпускнікі Мэрылендскага ўніверсітэта ў Каледж-Парку
- Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Вучоныя ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта