Херсонская вобласць
| Херсонская вобласць | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Херсонська область | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Херсон | ||||
| Дата ўтварэння | 30 сакавіка 1944 | ||||
| Кіраўнік | Генадзь Лагута[d] | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча | 28,461 тыс. | ||||
| Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Сярэдняя вышыня • Самы нізкі пункт |
102 м 46 м 0 м |
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
| Код ISO 3166-2 | UA-65 | ||||
| Код аўтам. нумароў | ВТ | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Херсо́нская во́бласць (укр.: Херсо́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 28,461 тыс. км². Насельніцтва — 1 037 640 чалавек (2019). Адміністрацыйны цэнтр — горад Херсон.
У складзе вобласці 49 тэрытарыяльных грамад[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана на поўдні Украіны; абмываецца Чорным і Азоўскім морамі. Берагавая лінія парэзана залівамі і ліманамі (Дняпроўскі ліман, Сіваш, Ягарлыцкі, Тэндраўскі, Джарылгацкі залівы). Шмат астравоў. Уздоўж узбярэжжа распасціраюцца косы: Тэндраўская, Кінбурнская, Арабацкая Стрэлка.
Большая частка тэрыторыі ў межах Прычарнаморскай нізіны (вышыня каля 100 м). Паверхня парэзана далінамі рэк, ярамі. Карысныя выкапні: мінеральныя будаўнічы матэрыялы (пясок, гліна, вапнякі), солі Сіваша, торф, лекавыя гразі.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −3 да −5 °C, ліпеня 21—23 °C. Ападкаў 300—400 мм за год.
Галоўная рака — Дняпро. Да чэрвеня 2023 года існавала Кахоўскае вадасховішча.
На поўначы пашыраны чарназёмныя глебы, на поўдні — цёмна-каштанавыя і каштанавыя. Стэпы пераважна разараныя, невялікія ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці. Запаведнікі Асканія-Нова, Чарнаморскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Херсонская вобласць была ўтворана 30 сакавіка 1944 года ў складзе УССР. З 1991 года ў незалежнай Украіне.
З 2022 года значная частка Херсонскай вобласці акупавана Расіяй і не кантралюецца ўладамі Украіны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Херсонская вобласць
