Херсонскі мастацкі музей імя Аляксея Шаўкуненкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Херсонскі мастацкі музей імя Аляксея Шаўкуненкі
укр.: Херсонський художній музей імені Олексія Шовкуненка
Заснаваны 1978
Адкрыты 27 мая 1978
Месцазнаходжанне
Адрас вул. Соборна, 34, ул. Соборная, 34 і Soborna street, 34
artmuseum.ks.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Херсонскі мастацкі музей імя Аляксея Шаўкуненкі (укр.: Херсонський художній музей імені Олексія Шовкуненка) — музей у Херсоне, названы ў гонар мастака Аляксея Аляксеевіча Шаўкуненкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынкі музея[правіць | правіць зыходнік]

Агульны выгляд музея.

Будынак музея быў пабудаваны ў 1897 годзе для Херсонскай гарадской думы па праекце Адэскага архітэктара Адольфа Мінкуса (1870—1948). 27 мая 1978 года ў будынку была адкрыта экспазіцыя Херсонскага мастацкага музея імя А. А. Шаўкуненка.

Калекцыя Музейнага фонду[правіць | правіць зыходнік]

За 1920-я — 1930-я гады мастацкая калекцыя музея значна папоўнілася творамі рускага і заходнееўрапейскага жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны фонды налічвалі каля 700 экспанатаў. У гады фашысцкай акупацыі з Херсону ў Германію і Румынію была вывезена вялікая частка музейных каштоўнасцяў, уключаючы і калекцыя твораў мастацтва.

У 1981 годзе ў музей паступіла больш за сто твораў ураджэнца Херсона народнага мастака СССР А. А. Шаўкуненка, падораных яго жонкай А. У. Шаўкуненка. Гэта дало магчымасць стварыць манаграфічную экспазіцыю работ жывапісца.

Мастацкая калекцыя музея налічвае звыш за 10 тысяч экспанатаў і з’яўляецца адным з найбольш цікавых музейных збораў Украіны. У экспазіцыі прадстаўлены творы айчыннага і замежнага жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пачынаючы з узораў рускага іканапісу XVII стагоддзя і да работ сучасных херсонскіх мастакоў. У пастаяннай экспазіцыі музея:

  • Іканапіс XVII — пачатку XX стагоддзя,
  • Рускае мастацтва XVIII — першай паловы XIX стагоддзя,
  • Украінскае і Рускае мастацтва другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя.

Найбольш вядомыя творы ў калекцыі музея:

  • «Юрый Змеяборац са святымі апосталамі Пятром і Паўлам» (XVIII — пачатак XIX ст.)
  • «Багародзіца Супакой мой смутак» (XIX ст.);
  • «Андрэй Першазваны» (XX ст.);
  • «Жаночы партрэт», К. Е. Макоўскі (1883 г.);
  • «Бура ідзе», І. К. Айвазоўскі;
  • «Неапалітанка», П. Арлоў;
  • «Заход», В. К. Саўрасаў;
  • «Скотны двор у Абрамцы», В. Д. Паленаў;
  • «У каміна», І. М. Крамской;
  • «Дзяўчына з муфтай»), В. Макоўскі;
  • «Конік з рамізнікам», П. Клод;
  • «Князь Святаслаў», Я. О. Лансеры;
  • «Мефістофель», М. М. Антакольскі;
  • «У манастырскага пробашча», Аўгуст фон Баер (1859);
  • «Дубы на лужку», А. А. Шаўкуненка (1956);
  • «Маладзіца», А. А. Шаўкуненка (1938);
  • «Нацюрморт з сінім збаном», А. А. Шаўкуненка (1930)

Нелегальны вываз калекцыі[правіць | правіць зыходнік]

У 2022 годзе падчас расійскай акупацыі Херсона расіяне вывезлі з музея 10 тысяч экспанатаў[1][2][3] (з 14,5 тысяч)[4]. Гэта працы Пітэра Лёлі, Аўгуста Баера, Івана Айвазоўскага[5], іконы XVII-пачатку XX стагоддзя, украінскае мастацтва другой паловы XIX-пачатку XX стагоддзя і працы сучасных мастакоў[6]. Іх вывозілі перад адступленнем расійскіх войск — з 31 кастрычніка да 4 лістапада — аўтобусамі і фурамі, не надаючы значэння ўмовам перавозкі[4]. Музей у гэты час узначальвала спявачка з кафэ, прызначаная акупацыйнымі ўладамі замест законнага дырэктара, якая не пагадзілася з імі супрацоўнічаць і пакінула горад. Экспанаты былі схаваныя ў фондасховішчы, але калабаранты з ліку супрацоўнікаў дапамаглі іх выявіць[4]. Усяго з культурных устаноў Херсонскай вобласці было вывезена каля 15 тысяч экспанатаў, а таксама спецыяльная, кампутарная і бытавая тэхніка аж да сантэхнікі[4][6].

Зноскі

  1. Ukraine reports looting of Kherson museums by Russian troops. El Pais (17 лістапада 2022).
  2. ""У повітрі віє свободою". Як Херсон чекає на звільнення". 2022-11-10.
  3. Война. Двести пятьдесят пятый день (5 лістапада 2022).
  4. а б в г Экспонаты на вынос. Новая газета. Европа (13 студзеня 2023).
  5. Ukraine’s cultural gems looted by Russia. Times (28 лістапада 2022).
  6. а б Война. Двести шестьдесят второй день. Meduza (12 лістапада 2022).