Хецкае царства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хецкая імперыя)

Хе́цкае царства — раннерабаўладальніцкая дзяржава на тэрыторыі цэнтральнай і ўсходняй часткі Малой Азіі і Паўночнай Сірыі. Існавала ў 17—13 ст.да н.э.

Паноўнае становішча ў дзяржаве мела рабаўладальніцкая арыстакратыя, якая абмяжоўвала ўладу цара. Сяляне аб'яднаныя ў сельскія абшчыны. Асноўны занятак насельніцтва: земляробства, значна развіліся рамёствы і гандаль.

Рабаўладальніцкія гарады-дзяржавы з'явіліся ў хецкіх плямёнаў Малой Азіі ў 19—17 ст. да н.э. У 17 ст. да н.э. правіцелямі гораду Кусар было створана значнае тэрытарыяльнае аб'яднанне — Старое Хецкае царства. Пазней сталіца перанесена з Кусара ў Хатушаш (Багазкёй).

Дзяржава ваявала з Сірыяй і Вавілоніяй, найбольшай магутнасці дасягнула ў 2-й пал. 15 ст. да н.э., калі заваявала гарады-дзяржавы Сірыі і царства Мітані. У 14 ст. да н.э. ваявала з Егіптам за ўплыў у Сірыі і Фінікіі, падпарадкавала рад царстваў Малой Азіі. Заваяваная плямёнамі Балканскага паўвострава («народы мора») у канцы 13—пач. 12 ст. да н.э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]