Хларафіл
Выгляд

Хларафіл (ад грэч. Χλωρός, «зялёны» і грэч. φύλλον, «ліст») — назва некалькіх зялёных пігментаў, якія надаюць афарбоўку хларапластам раслін. Пры іх удзеле ажыццяўляецца працэс фотасінтэзу. Паводле хімічнай будовы хларафілы з’яўляюцца магніевымі комплексамі розных тэтрапіралаў. Хларафілы маюць парфірынавую будову і структурна блізкія да гему. Хларафіл зарэгістраваны ў якасці харчовай дабаўкі Е140.