Перайсці да зместу

Хларыд амонію

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хларыд амонію
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формулаClH₄N
Эмпірычная формулаNH4Cl
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса53.5 г/моль
Шчыльнасць1.526 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення338 °C
Тэмпература сублімацыі338 (з раскл.) °C
Тэмпература кіпення520 °C
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе28.3 г/100 мл
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS12125-02-9
PubChem25517; 12820921; 518533; 21924987
Рэг. нумар EINECS235-186-4
SMILES
Рэг. нумар EC235-186-4
RTECSBP4550000
ChemSpider23807

Нашатыр, хларыд амонію, NH4Cl — неарганічнае хімічнае злучэнне, соль; утвараецца ў выніку ўзаемадзеяння аміяку і яго злучэнняў з салянай кіслатой і яе солямі.

Белае крышталічнае рэчыва, або дробнакрышталічны парашок, салёны на смак, не мае паху. Крыху гіграскапічны. Добра раствараецца ў вадзе. Субліміруецца пры 338°C[1]. Зарэгістраваны ў якасці харчовага дадатку E510.

Хімічныя ўласцівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Рэагуе з шчолачамі з вылучэннем аміяку:

.

З нітратам серабра рэагуе з асаджэннем хларыду серабра:

.

Рэагуе з нітрытам натрыю пры награванні з утварэннем хларыду натрыю, азоту і вады[2]:

.

У прамысловасці хларыд амонію атрымліваюць як пабочны прадукт атрымання гідракарбаната натрыю па метадзе Сольвэ[3]. Матачны раствор упарваюць да вылучэння крышталёў хларыду амонію.

.

У лабараторыі хларыд амонію звычайна атрымліваюць узаемадзеяннем аміяку з салянай кіслатой:

.

Хларыд амонію выкарыстоўваецца ў якасці азотнага ўгнаення, у лабараторнай практыцы з ільдом дае ахладжальную сумесь, якая можа забяспечыць тэмпературу да -20°C. У харчовай прамысловасці ў якасці дадатку Е510 прымяняецца пры вытворчасці мукі як загушчальнік і эмульгатар, пры вытворчасці вінаў, лакрыцы, як прыправа да рыбы. У медыцыне вядомы як нашатыр, выкарыстоўваецца для ўзмацнення дыўрэтыкаў, як замена нашатырнаму спірту і інш.

  1. ICSC 1051 - AMMONIUM CHLORIDE. chemicalsafety.ilo.org. Праверана 2 ліпеня 2025.
  2. Лидин, Р.А. Реакции неорганических веществ: справочник/ Р.А. Лидин, В.А. Молочко, Л.Л. Андреева; под редакцией Р.А. Лидина. – 2-е изд., испр. и доп. – М.: Дрофа, 2007. – 637 с.
  3. Неорганическая химия : в 3 т. / Ю. Д. Третьяков [и др.]. — М. : Академия, 2004—2007. — Т. 2 : Химия непереходных элементов / А. А. Дроздов, М. Е. Тамм, Ю. Д. Третьяков [и др.]. — 2004. — 368 с.